тлумачэнне слова:
шчарбаты, -ая, -ае. 1. Такі, што мае не ўсе зубы, рэдкія зубы. — Я-то ўжо думаў, што ў цябе зуб новы вырас. Уставіў бы, ці што, ходзіш шчарбаты, — падкалоў.. [Міця] Івана, намякаючы на той далёкі вечар. Кудравец. Цуглі былі ўжо густа ржавыя, бо хто ведае, калі яны закладваліся ў шчарбаты рот Крумкача. Кулакоўскі. / Пра зубы. Гэта быў гадоў дваццаці васьмі мужчына з шэрымі вачыма, з круглым задзёрыстым тварам і шчарбатымі зубамі. Скрыган. 2. Які мае няроўныя, са шчарбінамі краі. Шчарбатая лыжка. ▪ А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнік. Лынькоў. Палез у печку. Дастаў адтуль шчарбаты чыгунок з капустаю. П. Ткачоў. // Які мае няроўнае, нявострае з зазубрынамі лязо. Шкрэбнуў па поснай патэльні шчарбаты нож. Бураўкін. // Які мае няроўную, з выбоінамі, паверхню. Бутэлька яшчэ ракатала па шчарбатым паркеце, нібы нехта нябачны каціў яе. Караткевіч. Пералажылі шчарбатыя, пазламаныя масты, збудавалі трохі новых. Мележ. Сям-там шчарбаты камень пачынаў абшмульваць і ўядацца ў кару. Арочка. 3. пераноснае значэнне Які мае няроўныя або з дзіркамі абрысы. Месцамі край неба падпіралі шчарбатыя хвойнікі. Бядуля. Сям-там, як бы ля падножжа, да .. [будынкаў] туліліся драўляныя домікі з седлаватымі дахамі і шчарбатымі комінамі. Карпаў. 4. Які мае паменшаны, малы серп (пра месяц). І раўнадушна на зямлю пазіраў стары шчарбаты месяц. Асіпенка. 5. пераноснае значэнне Несапраўдны; няпоўны, аднабокі. — Свет вялік, — кажа пан, — можа, і праўда. — Праўда, то праўда, пане, хоць і шчарбатая. Якімовіч. // Няўдалы, няшчасны. Значыць, лёс мой такі шчарбаты. Трэба скарыцца. Пянкрат.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com