тлумачэнне слова:
ба́яцца, ба́ецца; незакончанае трыванне залежны стан да баяць (у 1 знач.). бая́цца, баю́ся, баі́шся, баі́цца; незакончанае трыванне 1. Адчуваць страх; апасацца каго-, чаго-н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць. Навуменка. Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Якімовіч. // Знаходзіцца ў стане трывогі. У Ванды закружылася галава. Яна баялася, каб не страціць прытомнасць. Мяжэвіч. // Непакоіцца за каго-, што-н. За Валодзіка.. [Змітрок] менш баяўся. Бажко. // Пазбягаць каго-, чаго-н. непрыемнага. Баяцца сустрэчы. ▪ [Мацей Кулеш:] — Воўкам ты жывеш, кума. Жывых людзей баяцца стала. Шамякін. // Не адважвацца на што-н.; не хацець узяцца за якую-н. справу; пасаваць перад цяжкасцямі. [Ігнась] баяўся зрабіць непрыемнае сябру сваімі словамі. Мурашка. На якую хвіліну ў хаце ўсталявалася такая ўрачыстая цішыня, што кожны, здавалася, баяўся парушыць яе сваім дыханнем. Лынькоў. [Заатэхнік:] — Я так і ведала. Значыць, баіцеся паходзіць каля фермы. Сергіевіч. // З цяжкасцю пераносіць што-н. [Чалавек:] — Гэта далёка, вёрст дваццаць адсюль будзе. Але я дарогі не баюся. Скрыган. 2. чаго. Не пераносіць чаго-н., адмоўна рэагаваць на што-н.; псавацца ад чаго-н. Галава стала, холаду баяцца. Толькі на восень паверне, і Дубель носіць зімовую шапку. Ермаловіч. [Палікарпаўна:] — Любіць, пястуха [расада], каб яе рана сеялі, а калі пачне ўзыходзіць, дык вельмі ж баіцца холаду. Кулакоўскі. 3. (з адмоўем «не»), у значэнне пабочнае слова размоўнае слова Будзь упэўнены, не сумнявайся. [Жлукта:] Не бойся, я ведаю, што раблю. Крапіва. [Дзед:] — О, брат, не бойцеся, — .. [Верачка] ведае, з кім сябраваць. У старшыні не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца. Брыль. ••• Баяцца дыхнуць — трымаць сябе ціха, баязліва. Баяцца як агню — вельмі баяцца каго-н. Баяцца як чорт ладану (крыжа, кадзіла) — вельмі баяцца каго-, чаго-н. Бога ты не баішся! — выражэнне дакору ў сувязі з тым, што хто-н. робіць нешта недазволенае. Бойся (ты) бога — май сумленне. Духу баяцца — адчуваць страх пры адным упамінанні каго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com