тлумачэнне слова:
цюкнуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне размоўнае слова 1. аднакратны дзеяслоў да цюкаць. 2. каго. Забіць, прыкончыць. Шалёная думка была мільганула ў Міхася — цюкнуць шаўца табурэткай па галаве — і канцы ў ваду. Асіпенка. [Арцём:] Прыйшлі мы, вартавога цюкнулі, сувязнога гэтага для адводу звязалі. Брыль. // што. Надбіць. Цюкнуць яйцо. 3. Выпіць. Цюкнуць чарачку. 4. безасабовая форма пераноснае значэнне Раптоўна з'явіцца, узнікнуць (пра намер, думку, план і пад.). Адразу ж, у той жа момант, [Базылю] цюкнула: у гэтай варэйцы схавана Язэпава золата. Сачанка. ••• Цюкнуць у галаву — тое, што і стукнуць у галаву (глядзі стукнуць). Тут толькі хлопчыку цюкнула ў галаву: а што калі там Гараська прачнуўся ды выкуліўся з калыскі. Сабаленка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com