тлумачэнне слова:
хоць, злучнік і часціца. 1. злучнік уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні «нягледзячы на тое, што». Скуратовіч дачытаў ліст да канца, хоць слухала ўжо толькі палавіна тых людзей, што стаялі тут спачатку. Чорны. Хоць лютуе люта люты — Неба ясніцца вакол. Янішчыц. / Пры наяўнасці супраціўных злучнікаў «а», «але», «ды», «аднак», «затое», «усё ж», «тым не менш (меней)» у галоўным сказе. Хоць быў ужо канец красавіка, а нешта вясна марудзіла. Кавалёў. Хоць войт і меў прыяцеляў у асобах Бруя і Біркі і начальніцкае падтрыманне з боку пана Крулеўскага, тым не меней ён часамі адчуваў сваю адзіноту і адарванасць ад грамады. Колас. // Далучае ўступальныя звароты. [Уладзік] зняў з ног добрыя яшчэ, хоць з латкамі на насках, боты і на вачах у мамы і Волькі паадбіваў матыкай абцасы, падэшвы і шпурнуў іх пад мяжу. Пальчэўскі. // Ужываецца ў простых сказах з аднароднымі членамі перад словам або групай слоў з уступальным значэннем. Конік яго [Янкаў] хоць і невялікі, але рухавы і на яду непераборлівы. Крапіва. Хоць рэдка, ды метка. Прыказка. 2. злучнік уступальны (звычайна ў спалучэнні з загадны лад ладам або інфінітыў). Ужываецца ў пачатку даданых сказаў, у якіх выказваецца дапушчэнне, вызначаецца крайняя мяжа, ступень праяўлення чаго-н., магчымасць якога-н. выніку. Усім такіх высокіх заробкаў не дадуць, хоць са скуры вылазь. Мыслівец. Каля аднапавярховага каменнага будынка ямской станцыі стаяла запыленая — хоць ты пальцам на ёй пішы — паштовая карэта, і людзі стаялі на прыступках, а фурман з паштальёнам прывязвалі ўжо вяроўкамі.. сакваяжы. Караткевіч. [Скуратовіч:] — Бацька.. [пастушка] рад — хоць крыху малы зарабіць. Чорны. // Далучае самастойныя сказы пры ўступальным супастаўленні. [Пятро:] — Мяне паклалі ў вялікім светлым пакоі. Хоць гэта спачатку так здалося, пасля зямлянкі. Шамякін. 3. злучнік уступальны. Ужываецца пры супастаўленні сказаў або членаў сказа з узаемным выключэннем. Хоць з ім, хоць без яго. Хоць так, хоць гэтак — ім усё роўна. 4. злучнік супраціўны. Указвае на абмежаванасць таго, аб чым гаворыцца; па свайму значэнню набліжаецца да злучнікаў «аднак», «але», «між тым». Ведае, хоць не прызнаецца. ▪ — У Чаромушкі, — сказаў Андрэй шафёру. — Хоць не, спачатку паедзем на Беларускі вакзал. Васілёнак. 5. часціца ўзмацняльна-вылучальная. Ужываецца ў значэнні: самае меншае, ва ўсякім выпадку. Я хачу хоць прыблізна знайсці тую мясціну і стараюся ва ўяўленні аднавіць вуліцу. Скрыган. 6. часціца ўзмацняльна-абмежавальная (звычайна ў спалучэнні з часціцай «бы»). Ужываецца ў значэнні: нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі. Хоць бы глянуць адзін момант На яго [сына], здаецца! Горка беднай, цяжка матцы, Сэрца яе рвецца. Колас. Хоць бы ветрык дыхнуў, а то наўкола, як у гаршку, горача і ціха. Гроднеў. 7. часціца ўзмацняльная. Ужываецца ў значэнні: нават, няхай нават. А разведчыкі ўсё пыталіся [у Сцяпана]: «Ну, калі ты прыдзеш са сваім войскам? Многія ўжо гатовы хоць зараз ісці на паноў...» Пестрак. [Стары:] — Я дажыву сваё і там, хоць у чужых людзей. Кулакоўскі. 8. часціца вылучальная. Ужываецца ў значэнні: напрыклад. — А як жа цябе хоць зваць? — пытаецца Янка. Якімовіч. 9. часціца ўзмацняльная (у спалучэнні з неазначальнымі займеннік і прыслоўе). Ужываецца ў азначальным значэнні: любы, усякі, у любое месца, у любы час. Я цябе хоць дзе знайду. ••• Мокры, хоць выкруці глядзі мокры. Хоць адбаўляй глядзі адбаўляць. Хоць бы і так глядзі так. Хоць бы (сабе) — тое, што і хоць (у 8 знач.). [Вера:] Ідзіце лепш пачытайце, што тут пра вас пішуць. Ды вось, хоць бы гэты абзац прачытайце. Крапіва. [Антось:] — Возьмем хоць сабе і майго [сына] — зусім ад рук адбіўся. Машара. Хоць бы што глядзі што1. Хоць вады напіся глядзі напіцца. Хоць ваўкоў ганяй глядзі ганяць. (Цёмна) хоць вока выкалі глядзі выкапаць. Хоць воўк траву еш глядзі воўк. Хоць воўкам вый (завый) глядзі выць. Хоць гаць гаці каго-чаго глядзі гаціць. Хоць гвалт (каравул) крычы глядзі крычаць. Хоць граблямі (лапатай) заграбай глядзі заграбаць. Хоць забі глядзі забіць. Хоць заваліся глядзі заваліцца. Хоць закачайся глядзі закачацца2. Хоць заліся глядзі заліцца1. Хоць залюбуйся глядзі залюбавацца. Хоць зарэж(це) глядзі зарэзаць. Хоць з ветрам пусці глядзі пусціць. Хоць іголкі збірай глядзі збіраць. Хоць касой касі глядзі касіць1. Хоць кол на галаве чашы глядзі часаць2. Хоць кроў з носа глядзі кроў. Хоць круць-верць, хоць верць-круць глядзі круць-верць. Хоць куды глядзі куды. Хоць мак сёй глядзі сеяць. Хоць памры глядзі памерці. Хоць пуп развяжа глядзі развязаць. Хоць разарвіся глядзі разарвецца. Хоць расперажыся глядзі расперазацца. Хоць рукамі бяры глядзі браць. Хоць рэпу сёй глядзі сеяць. Хоць тапор вешай глядзі вешаць. Хоць (ты) вушы затыкай глядзі затыкаць1. Хоць (ты) да раны (у вуха) кладзі глядзі класці. Хоць (ты) кінь глядзі кінуць. Хоць (ты) махалам махай глядзі махаць. Хоць (ты) нос затыкай глядзі затыкаць1. Хоць (ты) у вочы плюнь глядзі плюнуць. Хоць у вір галавою глядзі вір. Хоць у дамавіну (труну) кладзі глядзі класці. Хоць у жмуркі гуляй глядзі гуляць. Хоць у лоб страляй глядзі страляць. Хоць у пятлю лезь глядзі лезці. Хоць шаром пакаці глядзі пакаціць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com