ход

тлумачэнне слова:

  ход, -а і -у, месны склон аб (у) ходзе і на хаду; множны лік хады, -оў і ходы, -аў; мужчынскі род
    1. -у, месны склон на хаду. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку. Машына дала задні ход. Цягнік збавіў ход. ▪ Пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы. Брыль. Ціха кружыцца галава ў Міколкі, разбягаюцца валасы ад страшэннага ходу, ад імклівага ветру. Лынькоў.
    2. -у, месны склон у ходзе; пераноснае значэнне Развіццё, цячэнне чаго-н. Ход падзей. Ход урока. Ход гісторыі. ▪ У ходзе будаўніцтва сацыялізма ў СССР без якой бы там ні было знешняй эканамічнай дапамогі ў кароткі гістарычны тэрмін была ажыццёўлена індустрыялізацыя краіны. «Звязда». Дзед зрабіў перадышку, абдумваючы далейшы ход казкі. Якімовіч.
    3. -у, месны склон у ходзе; множны лік ходы, -аў. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога. Ход прэса. // Адлегласць, на якую гэта частка перамяшчаецца. Ход поршня роўны 50 ем.
    4. -у, месны склон на хаду. Рабочая частка машыны, механізма. Анкерны ход гадзіннікавага механізма. // Ніжняя хадавая частка самарушнага ўстройства. Гусенічны ход. // Ніжняя хадавая частка экіпажа або іншых транспартных сродкаў. Каляска на рызінавым хаду. // спецыяльны тэрмін Адлегласць паміж пярэдняй і задняй восем экіпажа, павозкі і пад. Кароткі ход у экіпажа.
    5. -у, месны склон у ходзе. спецыяльны тэрмін Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм і пад. Рабочы ход рухавіка. ▪ Надзейныя, з высокай дакладнасцю ходу, .. [гадзіннікі] не будуць падводзіць уладальнікаў, для якіх важна кожная мінута, секунда. «Звязда».
    6. -у, месны склон на хаду. спецыяльны тэрмін Увесь тэхналагічны працэс, які адбываецца ў чым-н.; цыкл. Домна на гарачым хаду.
    7. -у; множны лік хады, -оў. Чарговае выступленне іграка (у шахматах, шашках і іншых настольных гульнях). Ход канём. ▪ Ці ведаеце вы, што найкарацейшая шахматная партыя, іграная ў турніры, мела ўсяго 4 хады — гэта партыя Лазар — Кабо з чэмпіянату Францыі. «Маладосць».
    8. -у, месны склон у ходзе; множны лік хады, -оў; пераноснае значэнне Прыём, манеўр для дасягнення чаго-н. Дыпламатычны ход. ▪ Гэтая дзяўчынка зрабіла яшчэ адзін на дзіва хітры ход: яна паспела працерці ганак і падлогу ў калідоры растворам фармаліну. Шамякін. Юра не сумняваўся, што ўся ветлівасць нямецкага афіцэра, яго ўвага да іх — толькі тактычны ход. Бураўкін.
    9. -у; множны лік ходы, -аў. спецыяльны тэрмін Паварот, змяненне ў сюжэце мастацкага твора. У К. Чорнага мы не знойдзем твора, у якім аўтар імкнуўся б захапіць чытача складанасцю сітуацый, займальнасцю сюжэтных ходаў. Кудраўцаў.
    10. -а; множны лік хады, -оў. Месца або адтуліна ў сцяне будынка, памяшкання, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход. Парадны ход. Чорны ход. ▪ Неўзабаве Міхалка пачуў, як Сцепуржынскі і Скуратовіч увайшлі ў дом праз чысты ход. Чорны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай. М. Стральцоў.
    11. -а; месны склон у ходзе; множны лік хады, -оў. Месца, па якому ходзяць; калідор, тунель. Падземны ход. ▪ Траншэі і хады зносін цягнуліся ў некалькі радоў усцяж па ўсяму фронту. Мележ. Бацька вельмі добра ведаў лес, ведаў усе хады ў ім, ведаў, дзе што расце. Сачанка.
    12. -у; множны лік ходы, -аў; пераноснае значэнне Магчымасць дасягнення чаго-н. Так рад ён [чалавек], што тут апынуўся, Дзе ёсць чалавеку больш ходу. Колас.
    •••
    Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў.
    Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння ходу судна.
    Поўны ход! — словы каманды, якія абазначаюць: з гранічнай скорасцю.
    Ведаць усе хады і выхады глядзі ведаць.
    Даць задні ход глядзі даць.
    Даць ход глядзі даць.
    Ісці ў ход глядзі ісці.
    На хаду — мімаходам, хутка.
    На хаду падноскі адарваць глядзі адарваць.
    Не даць ходу глядзі даць.
    Па ходу справы — у залежнасці ад абставін.
    Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, ішло і пад. што-н.).
    Пусціць у ход глядзі пусціць.
    Сваім ходам — а) пехатой; б) работай свайго матора.
    Ход канём — аб рашучым сродку, што выкарыстоўваецца для дасягнення поспеху ў якой-н. справе.
    Ходу няма каму-чаму глядзі няма.
    Хрэсны ход — царкоўнае шэсце з крыжамі, харугвамі і абразамі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com