хімія

тлумачэнне слова:

  хімія, -і, жаночы род
    1. Навука пра рэчывы, іх будову, састаў, уласцівасці і ўзаемныя ператварэнні. Тэарэтычная хімія. Падручнік па хіміі.
    2. Практычнае прымяненне гэтай навукі, яе законаў у вытворчасці, у прамысловасці. Беларусь ператварылася ў край вялікай хіміі. «Звязда». // размоўнае слова Аб прэпаратах, хімічных сродках, растворах і пад. — Можна было б і цыбулькай [ікону] нацерці ці гэтай самай хіміяй, па якую ты .. бегаў у аптэку. Брыль.
    3. Якасны, хімічны састаў чаго-н. Хімія нафты. Хімія крыві.
    •••
    Аналітычная хімія — навука аб метадах вызначэння хімічнага саставу рэчыва.
    Арганічная хімія — навука пра злучэнні вугляроду з іншымі элементамі.
    Бытавая хімія — галіна хімічнай прамысловасці, якая выпускае прадукцыю для задавальнення бытавых патрэб насельніцтва.
    Калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае калоіды.
    Квантавая хімія — раздзел тэарэтычнай хіміі, у якім хімічныя з'явы вывучаюцца на аснове ўяўленняў квантавай механікі.
    Неарганічная хімія — навука пра хімічныя элементы, простыя і складаныя рэчывы, якія не маюць у сваім саставе бялку.
    Фізічная хімія — навука, якая тлумачыць хімічныя з'явы і вызначае іх заканамернасці на аснове агульных прынцыпаў фізікі.
    Ядзерная хімія — раздзел навукі, які вывучае ўзаемны ўплыў і ператварэнні атамных ядраў і ўласцівасцей рэчыва.
      [Ад грэч. chēmeia.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com