хіба

тлумачэнне слова:

  хі́ба1, -ы, жаночы род
    1. Памылка, промах, недахоп. Агульная хіба мовы нашых газет.. вось у чым. Мы абавязкова хочам слова ў слова перакласці кожны сказ з рускай мовы. Лужанін. Доўга пасля таго Аўсееў самотна перажываў свае жыццёвыя хібы. Быкаў. Юнацтва! Гарачае, поўнае запалу, у каго з людзей ты праходзіла без хібаў? Сіняўскі.
    2. Пра фізічны недахоп. — Калі ў чалавека ёсць якая-небудзь хіба з вокам, то за гэтае няшчасце нават і хуліган не будзе чалавека абсмейваць. Чорны.
  хі́ба2, часціца.
    1. Ужываецца ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер да чаго-н., здзіўленне чым-н., і па значэнню вельмі блізкія да слоў: «няўжо», «можа быць». — Хіба гэта мячык? — здзівілася бабка, калі дзед вярнуўся дамоў з магазіна. Юрэвіч. [Рабочы:] Мая дачушка вывучыла чатыры [мовы].. Трэба ж і мне не вельмі адстаць ад яе. Хіба я няправільна разважаю? Дубоўка. — А вы хіба бачылі Уладзіміра Ільіча? — спытаў я. — Як жа. І не адзін раз! — адказаў камбрыг. Дзенісевіч. // (звычайна ў спалучэнні са словамі «можна», «магчыма» і асабовымі формамі дзеяслоў «магчы»). Ужываецца ў рытарычным пытанні, якое заключае адмоўны адказ. Хіба можна так рабіць? ▪ Пасля снедання Івана пахіліла да сну. Ён цэлую ноч быў на начлезе, а хіба там заснеш! Чарнышэвіч.
    2. Ужываецца ў пытальных сказах для выражэння няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізка па значэнню словам: «можа быць», «не варта». Хіба схадзіць мне да доктара? ▪ Хіба можна пісьменніка падганяць? Розныя фактары могуць уплываць на плённасць яго працы. «ЛіМ».
    3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Ужываецца для надання адцення абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н. Там ніхто не пройдзе, хіба толькі звер прабярэцца. ▪ Конь ішоў памалу, хіба толькі з горкі прыбаўляў ходу. Колас. Выдавалі хіба толькі вочы — праніклівыя, пільныя, гарачыя, у іх палаў агонь, і яго цяжка было прыхаваць. «Звязда». Дзед развёў рукамі: — Якая ў мяне зброя, пан гарадавы. Хіба што адна папруга на штанах... Якімовіч.
  хі́ба3, злучнік
    1. уступальна-абмежавальны. Ужываецца ў спалучэнні са словамі «толькі», «што» і без іх для выражэння абмежавання ў значэнні: «акрамя таго, што...»; «можа быць, толькі...». Рэдка, хіба толькі ў штучных пасадках, убачыш тут піхту, лістоўніцу, кедр, з хвойных парод абжыліся ў гэтых мясцінах толькі сасна ды елка. Гавеман. Хіба што дзяцел па сухадрэвіне застукоча, дык мы [сяляне] з такім лёскатам звыкліся. Новікаў.
    2. умоўны. Ужываецца для выражэння супрацьпастаўлення з адценнем умоўнасці ў значэнні: «калі не...», «калі толькі не...». Абавязкова прыйду, хіба толькі затрымаюць.
  хі́ба4, выклічнік
    Ужываецца з пытальнай інтанацыяй і выражае сумненне, недавер. [Алесь:] — Ты робіш мне балюча. А я помню цябе. [Майка:] — Хіба? Караткевіч.
  хіба́1, часціца.
    Тое, што і хі́ба2.
  хіба́2, злучнік
    Тое, што і хі́ба3.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com