тлумачэнне слова:
хваля, -і, жаночы род 1. Вадзяны вал, які ўтвараецца гайданнем паверхні вады. Марскія хвалі. ▪ Каля нізкага берага.. ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Брыль. Дробныя хвалі, як жывыя, пераліваліся і блішчэлі на месяцы. Колас. // пераноснае значэнне Пра тое, што сваім рухам, формай нагадвае хвалі. Акно расчынілася, хваля свежага паветра з ліпавым водарам абдала Зосю. Хомчанка. Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль. Машара. // пераноснае значэнне Прыліў або праяўленне якога-н. пачуцця, адчування. Сэрца захліснула цёплая пяшчотная хваля. Місько. З кожным новым пытаннем у душы чалавека падымаецца хваля ярасці. «Полымя». 2. спецыяльны тэрмін Форма распаўсюджвання ваганняў у пругкім асяроддзі. Электрамагнітныя хвалі. Гукавая хваля. 3. пераноснае значэнне; чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі. Раніцай.. наляцелі самалёты з чорна-жоўтымі крыжамі на фюзеляжах. Першая хваля, дзесятка паўтара, прайшла на вялікай вышыні, пабліскваючы чырванню ад набрынялай, гатовай выпусціць сонца на небакрай, зары. Хадкевіч. 4. пераноснае значэнне; чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н. Хваля пратэсту. Хваля арыштаў. ▪ У 1912-1913 гг. у краіне намячаецца новая хваля рэвалюцыйнага ўздыму. Навуменка. ••• Доўгія хвалі — радыёхвалі даўжынёй ад 1 да 10 км. Кароткія хвалі — радыёхвалі даўжынёй ад 10 да 100 м. Сярэднія хвалі — радыёхвалі даўжынёй ад 100 да 1000 м.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com