тлумачэнне слова:
характарыстыка, -і, ДМ -тыцы, жаночы род 1. Апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-, чаго-н. — Ну, а скажыце, як настроена сялянства? [Настаўнік:] — Розныя ў іх [сялян] бываюць настроі. Даць такую агульную характарыстыку досыць трудна. Колас. [Гаспадыня] падрабязна расказвала аб кожнай сваёй кватарантцы, давала ім дакладныя характарыстыкі, пераводзячы крывы палец дрыготкай рукі з адной фотакарткі на другую. Ракітны. // Апісанне характару, учынкаў і пад., якое даецца дзеючай асобе ў мастацкім творы. Трапная партрэтная характарыстыка герояў, як у люстры, адбівае іх унутраны свет. Майхровіч. 2. Афіцыйны дакумент, у якім змяшчаецца водзыў, заключэнне аб чыёй-н. працоўнай і грамадскай дзейнасці. Характарыстыка з месца работы. ▪ Следам за мной з панямонскага пастарунка прыйшла мая характарыстыка. Брыль. [Анатоль Пятровіч:] — Ведайце: усякае парушэнне дысцыпліны будзе запісана ў характарыстыкі, якую я завёў на кожнага з вас. Нядзведскі. 3. У матэматыцы — цэлая частка дзесятковага лагарыфма. 4. спецыяльны тэрмін Графічны наказ уласцівасцей чаго-н. праз крывую; асноўны графічны паказчык чаго-н. Характарыстыка магутнасці рухавіка. Характарыстыка турбіны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com