тлумачэнне слова:
ха́паць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, што і без дапаўнення размоўнае слова Браць, прысвойваць што-н. незаконна; красці. хапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незакончанае трыванне, каго-што. 1. Рэзкім парывістым рухам рукі (рук) браць, захопліваць каго-, што-н. Хлопцы-падлеткі прыбеглі. Паглядзелі на свежы вал, весела стала ім. Хапаюць рыдлёўкі, у роў лезуць, капаюць, стараюцца. Колас. Пяціпудовыя мяхі.. [мужчына] хапаў так лёгка, нібы гэта былі не мяхі, а падушкі. Чарнышэвіч. Антон Пракопавіч хапае шапку, ускідвае на плечы ватоўку і ..бяжыць у кантору. Карамазаў. // Захопліваць, лавіць ротам, зубамі. Страказа палюе: на ляту хапае дробную машкару і глытае. Бяспалы. Цяпер, разглядаючы сваю здабычу, я пачынаю разумець у чым справа: ляшча хапала больш буйная рыбіна, але праглынуць не здолела. Лупсякоў. // Прагна або з цяжкасцю глытаць, удыхаць (паветра). [Васіль] хапаў паветра на поўныя грудзі, і тады было трохі лягчэй... Гаўрылкін. // Затрымліваў каго-н., парывістым рухам схапіўшы за што-н. Гандляры запрашаюць пакупнікоў, хапаюць прахожых за рукі, за адзенне. В. Вольскі. — А вось паедзем у сельсавет, там пагаворым, — кажу я і хапаю за ланцуг Сенькаву лодку. Краўчанка. // пераноснае значэнне (звычайна са словамі «за сэрца», «за душу»). Выклікаць пачуццё смутку, болю. радасці і пад.; глыбока хваляваць. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-думка за сэрца хапала. Купала. [Кот] люта екатаў і жаласна, ажно хапала за душу, мяўкаў... Чыгрынаў. // пераноснае значэнне Шчыпаць, выклікаць адчуванне холаду. Хутчэй бы ўжо зіма, марозік! Такі, не вельмі сярдзіты, проста, каб крышачку хапаў за вушы, нос, шчокі, калі раніцою ідзеш на працу. Каршукоў. / у вобразным ужываецца, ужыванне Мне ветла мігаюць агнямі будынкі, А вецер асенні хапае ў абдымкі. Панчанка. 2. размоўнае слова Лавіць, браць сілай, пазбаўляць волі каго-н. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы. Якімовіч. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Прагна, хутка ўспрымаць, засвойваць, лавіць (органамі пачуццяў, розумам і пад.). І не прыкмеціў Адам, як захапіўся ён прамовамі, як разам з усімі схіліўся ў бок рупара і прагна хапаў кожнае слова. Шынклер. Калгасныя курсанты, відаць, яшчэ сядзелі ў клубе над канспектамі, хапалі там тое, што не паспелі схапіць за дні вучобы. Шашкоў. 4. З прагнасцю купляць усё без разбору. [Мужчыны] хапалі ўсё, што траплялася пад рукі: духі, сумачкі, туфлі, сурвэткі, хустачкі, чамаданчыкі, парасоны. Шыцік. 5. незакончанае трыванне да хапіць (у 9, 10 знач.). ••• Гэтага яшчэ не хапала! — вокліч, якім выказваецца абурэнне, незадаволенасць з якой-н. прычыны. Зорак з неба не хапае — пра чалавека з пасрэднымі здольнасцямі. Зоркі з неба хапаць — вылучацца розумам, здольнасцямі. Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) — пра дурнаватага, з дзівацтвамі чалавека. Наколькі вока хапае — наколькі можна бачыць. Не хапае пораху — мала, недастаткова сіл, энергіі для ажыццяўлення чаго-н. Ног не хапае — ад стомы няма магчымасці рухацца, ісці. Слоў не хапае (не стае) — пра цяжкасць у падборы слоў для перадачы якога-н. моцнага пачуцця. (Толькі) птушынага малака не хапае — пра поўны дастатак. Хапаць за горла (за глотку, жабры) — тое, што і браць за горла (за глотку, жабры) (глядзі браць). Хапаць на ляту — тое, што і лавіць на ляту (глядзі лавіць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com