урачыстасць

тлумачэнне слова:

  урачыстасць, -і, жаночы род
    1. Уласцівасць урачыстага. Песня скончылася. Але ўрачыстасць настрою не згасла. Дуброўскі.
    2. Святкаванне якой-н. выдатнай падзеі, юбілейнай даты і пад. Сямейная ўрачыстасць. ▪ Плошча Леніна. Як і заўсёды ў дні ўрачыстасцей, тут сёння асабліва людна. «Звязда». Спраўляе сёння Край наш урачыстасць. Палае сцяг, Чуваць мільённы крок. Хведаровіч. У клубе Банжын бываў рэдка, толькі хіба на ўрачыстасцях, калі мог сустрэць сяброў і знаёмых свайго ўзросту. Шыцік. // Знамянальная, хвалюючая падзея. З той паездкі Заранік нічога не напісаў, акрамя невялікай заметкі-справаздачы аб урачыстасці ў МТС з поваду ўручэння пераходнага Чырвонага сцяга. Хадкевіч.
    3. Урачыстыя абставіны. Краўчанка адчуў подых прагнай увагі і, сам не прыкмеціўшы гэтага, паддаўся ўладзе.. тэатральнай урачыстасці. Мікуліч.
    4. Стан прыўзнятасці, натхнення, захаплення. Дзіўны настрой апанаваў Сяргея: у душы расла радасць, нейкая ўрачыстасць. Шамякін. Маладым, звонкім голасам гаварыў камсамольскі сакратар кожнае з гэтых слоў, і адчуванне ўрачыстасці захапляла людзей усё больш і больш. Кавалёў. // Хараство ў прыродзе, узвышанасць. Вы паглядзіце — што за ноч, Якая ўрачыстасць! Глебка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com