тлумачэнне слова:
уклад1, -у, давальны склон -дзе, мужчынскі род 1. Устаноўлены або ўсталяваны парадак, спосаб жыцця, побыту і пад. Новы ўклад жыцця. Дамашні ўклад. ▪ Уладзівасток па свайму рэльефу, па каларыту, па ўкладу, па духу жыцця вельмі нагадвае Севастопаль. Грахоўскі. 2. Асноўная форма, тып гаспадаркі пэўнага грамадска-эканамічнага ладу. Дробнатаварны ўклад. ••• Сацыялістычны ўклад жыцця — сукупнасць асноўных рыс жыццядзейнасці працоўных сацыялістычнай грамадства: учынкаў і дзеянняў людзей у сферах працы, быту, адпачынку, сям'і і пад. уклад2, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. Грашовая сума, каштоўнасці, пакладзеныя ў ашчадную касу або банк для захавання. Тэрміновы ўклад. Бестэрміновы ўклад. 2. пераноснае значэнне Што-н. новае, вельмі важнае, унесенае ў навуку, літаратуру, грамадскую справу і пад. У XVII стагоддзі выхадцамі з Беларусі быў зроблен значны ўклад у скарбніцу матэрыяльнай і духоўнай культуры братняга рускага народа. «Звязда». // Наогул што-н., унесенае ў агульную справу. Працоўны ўклад. ▪ — Ну, як? — урачыста выгукнуў [Журавенка], ловячы ў паветры ладнага акуня, што трапятаўся на кручку. — Во! Ёсць і мой уклад у юшку. Савіцкі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com