тлумачэнне слова:
укінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; закончанае трыванне 1. Імкліва кінуцца куды-н., скочыць у што-н. [Чарада авечак] рассыпалася, быццам воўк укінуўся ў яе. Лобан. Дзед укінуўся да мяне ў палукашак на выездзе з вёскі. Лужанін. 2. размоўнае слова Упасці, уваліцца ў што-н., падаючы ўніз. У бедных «бунтароў» і люлькі павыпадалі з зубоў на лёд, адна нават укінулася ў палонку. Колас. [Язэп:] — Думка гэта запала ў маю галаву сёння, калі я ішоў з воласці ды ўкінуўся ў канаву. Чарот. 3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Нечакана ўзнікнуць, з'явіцца; імгненна распаўсюдзіцца. У кіну лася хвароба. ▪ Агонь як у кінецца, дык выгаліць усю вёску. Сабаленка. // З'явіцца, паявіцца ў вялікай колькасці. [Маня:] — А не ўдадуцца ягады, грыбы ўкінуцца: людзі ўжо столькі іх пананошваюць ды панасушваюць, што не ведаюць, дзе дзець. Палтаран. 4. размоўнае слова Распачаць гарачую размову, спрэчку і пад. Рабочыя адышліся на добрую адлегласць і пачалі гучную гутарку, нібы ў сварку ўкінуліся адзін з адным. Лынькоў. // Горача ўзяцца за што-н. Вясной Пеўнік зацята ўкінуўся ў гаспадарку. Навуменка. ••• Укінуцца ў вока — тое, што і упасці ў вока (глядзі упасці).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com