тлумачэнне слова:
узбіць, узаб'ю, узаб'еш, узаб'е; узаб'ём, узаб'яце; загадны лад узбі; закончанае трыванне, што. 1. Набіць што-н. ла паверхню чаго-н.; пасадзіць, накалоць на што-н. вострае. Узбіць абруч на бочку. Узбіць вілкі на вожаг. ▪ Таня выпіла разам з усімі, сціпла выцерла губы кончыкам хусткі, а потым узбіла на відэлец кавалак селядца і скрылёк цыбулі і .. пачала есці. Новікаў. 2. размоўнае слова Надзець, насунуць на што-н. зверху. Узбіць акуляры на нос. Узбіць шапку на патыліцу. 3. размоўнае слова З цяжкасцю надзець што-н. вузкае, цеснае. Ледзь узбіў паліто на плечы. 4. Ударамі ўзрыхліць, зрабіць больш мяккім, пышным. Узбіць зямлю капытамі. Узбіць падушкі. Узбіць прычоску. ▪ Селянін рухава патрусіў да сваіх саней, узбіў салому, паклаў чамаданы. Колас. Цвёрды грунт узбілі ломам. Кляўко. // Ударамі ўзняць у паветра. Неўзабаве першыя халодныя кроплі дажджу цяжка ўпалі на зямлю і ўзбілі на дарозе пыл. Дайліда. // Успеніць што-н. Узбіць мыльную пену. 5. размоўнае слова Разбіць яйцо на скавараду, патэльню. 6. размоўнае слова Паставіць, палажыць, павесіць што-н. на вельмі высокае, нязручнае месца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com