убачыць

тлумачэнне слова:

  убачыць, -чу, -чыш, -чыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. і з даданы сказ сказам. Успрыняць зрокам. Зірнеш у цясніну — не ўбачыш і дна. Панчанка. У двух кроках ад сябе нічога нельга было ўбачыць. Лынькоў. У гэты момант дзверы зямлянкі адчыніліся, і .. [Мікалай] убачыў сястру. Шамякін. Марыя ўбачыла перад сабою прыгожыя цёмна-карыя вочы. Кулакоўскі. // Заўважыць, прыкмеціць. Яшчэ здалёк хлопцы ўбачылі, што частка даху дэпо знесена і ў адной з сцен ззяе вялізарная прабоіна. Шчарбатаў. Дзіўным было тое, што .. [Косця] не ўбачыў нікога знаёмага. Адамчык. [Віктар] убачыў каля грубкі вольнае крэсла і сеў на яго. Зарэцкі.
    2. Апынуўшыся дзе-н., самому пабачыць што-н. Маці, якая за сваё жыццё на радзіме не была далей свайго валаснога мястэчка, убачыла далёкі свет. Пестрак. // Сустрэцца з кім-н. асабіста. Успомніў .. [Андрэй] пра дзяўчыну. І так захацелася ўбачыць яе яшчэ хоць раз, што аж млосць бярэ. Якімовіч.
    3. У думках, мроях уявіць сабе каго-, што-н. Можа, на адну хвіліну заснула Саша ў тую ноч і адразу ўбачыла сон. Шамякін.
    4. Паглядзеўшы на каго-, што-н., выявіць, заўважыць, адкрыць для сябе што-н. Я зірнуў на бацьку і ўбачыў, што вочы ў яго ўжо не сярдзітыя. Ляўданскі. — Але, — згадзілася Лёдзя і ўбачыла, як усцешыла галоўнага інжынера яе згода. Карпаў. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары? Гілевіч. // Выявіць, распазнаць скрыты сэнс, прыкметы чаго-н. у кім-, чым-н. [Карнейчык:] Я не ўбачыў у табе закаранелага ўласніка. Крапіва. Млынар убачыў прычыну [дрэннай работы Любы] у яе цяжарнасці, і з трывогай падумаў, што трэба хутчэй яе пазбыцца. Чорны. // Усвядоміць, зразумець што-н., зрабіць вывад. Убачыць сваю памылку. ▪ Убачылі яны [рабочыя Марселя] Небяспеку над сваёй радзімай: Змрочны цень фашызму і вайны, Шыбеніц, пажарышчаў і дыму. Танк.
    5. і без дапаўнення Загнаць асабіста, пераканацца на ўласным вопыце. Шмат убачыў і адчуў сэрцам паэт, калі быў на Віцебшчыне, у партызан бацькі Міная. «ЛіМ».
    •••
    Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго — ніколі не ўбачыць каго-, што-н., не атрымаць чаго-н.
    Убачыць свет — а) зажыць інакш, куды лепш; б) выйсці з друку (пра перыядычныя выданні, кнігі і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com