тлумачэнне слова:
ту́пік, -а, мужчынскі род Паўночная марская птушка сямейства чысцікавых з моцнай, сціснутай з бакоў дзюбай. тупі́к, -а́, мужчынскі род 1. Вуліца, завулак, якія не маюць скразнога праходу, праезду. Завулкі заводзілі часамі вандроўніка ў тупікі, дзе далей не было дарогі. Колас. // Праход, прастора, якія не маюць далейшага выхаду, прадаўжэння; адсутнасць праходу, прадаўжэння чаго-н., у чым-н. Лізагуб паспеў давесці яго да самага акна ў тупіку калідора, і толькі тут Алесь вызваліў локаць. Караткевіч. Упершыню за тысячагоддзі ганарлівая, нястрымная ў сваёй хадзе рэчка спынілася, уперлася ў тупік. Галавач. 2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом. З'ездзіўся вагон, пастарэў. Паставілі яго ў тупік пад жыллё. Лынькоў. На станцыю Хазарычы цягнік прыйшоў у нядзелю на світанні. Гэта была канцавая станцыя-тупік. Сабаленка. Пакуль рыхтаваўся састаў, вагон, у якім ехала Наталля Аляксееўна, адчапілі і загналі ў тупік аж на шэсць гадзін. Васілевіч. 3. пераноснае значэнне Безвыходнае становішча. [Свідраль] адчуў сябе ў тупіку, з якога ў думках сваіх не знаходзіў выйсця. Дуброўскі. І як заўсёды, нягледзячы на Алесева красамоўства, Кастусь заганяў яго ў тупік. Ваданосаў. ••• Зайсці ў тупік глядзі зайсці. Ставіць у тупік глядзі ставіць. Стаць у тупік глядзі стаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com