тлумачэнне слова:
трагічны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да трагедыі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Трагічны жанр. Трагічны сюжэт. Трагічная п'еса. // Які ляжыць у аснове трагедыі, які адлюстроўвае яе сутнасць. Трагічны канфлікт. / у значэнне назоўнік трагічнае, -ага, ніякі род Трагічнае не існуе адасоблена ад жыцця. 2. Уласцівы выканаўцам трагедыі, які здольны перадаваць моцныя пачуцці. Трагічны талент. // Разлічаны на эфект; тэатральны. Трагічны жэст. ▪ — Бяда, Максім Іванавіч! — трагічным голасам усклікнула [Волька], спрытна саскокваючы з воза. Васілевіч. [Акцёр] разводзіў рукамі і, пакорліва апусціўшы галаву, дэкламаваў трагічным голасам завучаныя фразы. Бядуля. 3. Страшны, катастрафічны. Трагічная гібель судна. Трагічны выпадак. Трагічныя падзеі. // Поўны гора, няшчасця. Трагічнае становішча. ▪ У яркіх мастацкіх вобразах і малюнках раскрывае народная песня і радасць, і гора, і трагічныя моманты чалавечага жыцця. Саламевіч. Але .. [Кручкоўскі] быў пасабачы верны свайму пану шэфу і не мог не ўспомніць аб ім у такі трагічны час. Якімовіч. // Які выражае цяжкі душэўны стан, пакуты; які сведчыць аб пакутах. Трагічны выраз твару.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com