тлумачэнне слова:
травіць1, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. спецыяльны тэрмін Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі. Травіць шкло. Травіць дошку. // Наносіць (узор, рысунак) пры дапамозе кіслаты або іншых хімічных рэчываў. Травіць узор на шкатулцы. травіць2, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. Таптаць (лугі, палі), з'ядаць пасевы; рабіць патраву. [Павал] пад'ехаў да самага Тамаша і Юркі. Прыпыніў каня і нарабіў крыку: .. — Нашто авёс коньмі травіце? Чорны. А Уладзік пасвіў дзесь каровы, Травіў чужыя сенажаці; А дома з дзецьмі была маці. Колас. ••• Козамі сена травіць — траціць, пераводзіць дабро. травіць3, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. спецыяльны тэрмін 1. Выпускаць, адпускаць патроху канат, снасць і пад., аслабляючы нацяжэнне. Травіць канат. 2. Выпускаць пару, газ, паветра, робячы меншы ціск. травіць4, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што. Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com