тлумачэнне слова:
та́мбур1, -а, мужчынскі род 1. Частка памяшкання (паміж знадворнымі і ўнутранымі дзвярамі), якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра. Праз хвіліну Ларыса стаяла ў тамбуры ізалятара, старанна шоргала падэшвамі па апілках. Стаховіч. 2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона. Уваходзячы ў вагон, Багуцкі прыпыніўся быў у тамбуры і твар у твар сутыкнуўся з памятай кепкай. Лынькоў. Андрэй ускочыў на падножку вагона і знік у тамбуры. Васілёнак. 3. спецыяльны тэрмін Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал; барабан (у 3 знач.). [Фр. tambour.] та́мбур2, -у, мужчынскі род Род вязання або вышывання вочка ў вочка. [Фр. tambour] тамбу́р1, -а, мужчынскі род устарэлае слова, устарэлы выраз Барабан (у 1 знач.). [Фр. tambour з араб.] тамбу́р2, -а, мужчынскі род Тое, што і танбур.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com