тлумачэнне слова:
сядзець, сяджу, сядзіш, сядзіць; сядзім, седзіце, сядзяць; незакончанае трыванне 1. Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што-н. ніжняй сваёй часткай. Сядзець на ложку. Сядзець на крэсле. ▪ [Рыбак:] — Сяджу гэта я на беразе, цікую за паплаўком. Якімовіч. [Віця] ўстаў з мяха, на якім сядзеў, і адчуў, што цяжка стаяць. Чарнышэвіч. / З акалічнаснымі словамі, якія паказваюць асаблівасці такога становішча. Сядзець падкурчыўшы ногі. ▪ Даўгі Мірон сядзеў на кукішках на дне выдзеўбанага чоўна. Маўр. // Быць у такім становішчы, пры якім тулава змяшчаецца на чым-н. сваёй ніжняй часткай і пярэднімі лапамі (пра сабаку, ваўка, ката і пад.). Сядзіць сабе [кот Фядот], дрэмле, мурлыкае. Брыль. Высока на галінцы Вавёрачка сядзіць. Журба. // Знаходзіцца па якім-н. месцы, паверхні, не рухаючыся (пра птушак, насякомых). Белабока сарока сядзіць на лазе І дзяцей сваіх кліча. Бядуля. Дзіма ляжаў і хроп пад кустом, а на носе ў яго сядзела вялікая шызая муха. Даніленка. 2. Знаходзіцца, быць дзе-н.; праводзіць час дзе-н., у каго-н. доўга, пастаянна. [Сябры:] — Якія ж мы цыганы, калі будзем сядзець на месцы. Вандраванне — наша стыхія. Астрэйка. [Ярохін] з усмешкай успомніў, што ў дзяцінстве вельмі любіў сядзець на вышках, калі дождж вось так барабаніць па гонтавым даху. Шамякін. // Знаходзіцца дзе-н. з мэтай адпачынку, забавы і пад. Сядзець у рэстаране. Сядзець у гасцях. // размоўнае слова Праходзіць паўторны курс навучання, набываць якія-н. веды (другі раз). Калісьці ў першым класе .. [Рыгор] сядзеў два гады і таму быў старэйшы за сваіх аднакласнікаў. Ваданосаў. // Жыць, гаспадарыць дзе-н. (на зямлі, надзеле і пад.). [Барановіч:] — Ніхто мяне з маёй зямлі не спора, на якой я спрадвеку сядзеў. Чорны. На сваіх палосках [бацькі] сядзелі нядоўга. Вялюгін. 3. Знаходзіцца ў стане бяздзейнасці, нічога не рабіць. Мама крыху вальнейшая, але таксама не сядзіць без справы, увесь час завіхаецца. Васілёнак. — А чаго ж вы [старшыня] марудзіце? Людзі колькі балот асушылі, а вы седзіце, — папракнуў Андрэй. Дуброўскі. 4. звычайна за чым, на чым, над чым. Быць занятым чым-н., займацца чым-н., знаходзячыся ў сядзячым стане. Сядзець за абедам. ▪ Але было пазнавата, каб сядзець за чарцяжамі. Шыцік. Хлопец, стоячы перад лаўкай, гаварыў: — Валодзя — трактарыст, ого! Я ў яго ўсю вясну на прычэпе сядзеў. Мы суседзі. Брыль. Я надоўга ў бакоўцы Памкнуўся адзін. Мне — сядзець над праектам І днём і ўначы. Куляшоў. // размоўнае слова Наогул быць занятым чым-н. Сядзець на выдачы кніг. ▪ Да вайны Дуся сядзела на кадрах мінскай фабрыкі «Камунарка». Васілевіч. [Унук:] — Сядзіш толькі на званках і на паперах. Тое давай, тое не давай. Пташнікаў. // размоўнае слова Займаць якую-н. пасаду, выконваць якія-н. абавязкі; служыць дзе-н. Чалавек сядзіць у старастах па партызанскаму загаду. Лынькоў. [Мікалай Васільевіч:] — Я працаваў у сталіцы. Высока сядзеў. Паперы рассылаў, па тэлефоне камандаваў. Гаўрылкін. 5. Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды. Сядзець у турме. Сядзець на гаўптвахце. ▪ Толькі Ганку вясна не радавала. Бацька ўсё яшчэ сядзеў у астрозе. Бяганская. З таго часу Якуб з Санькам сядзяць у халоднай. Якімовіч. [Дазорац:] — А завошта ж сядзіць твой бацька? [Паўлік:] — Не ведаю, дзядзечка, ведаю толькі, што ён не вінаваты. Сташэўскі. Хадзіла тады Макарыха пад Полацк у той страшны лагер, але Васіля не знайшла. .. Дзе ты там знойдзеш чалавека, калі ў лагеры сядзела можа тысяч дваццаць. Асіпенка. // Быць змешчаным куды-н. (пра жывёл, птушак). Канарэйка сядзела ў клетцы. Сабака сядзеў на прывязі. // Быць вымушаным прытрымлівацца якога-н. рэжыму, абмяжоўвацца чым-н. Сядзець па дыеце. Сядзець на пайку. ▪ [Сымон:] — Парсюка сабе закалю, каб не сядзець на нішчымніцы. Чарнышэвіч. Саша, якая .. заўсёды абражалася, калі ёй што-небудзь падобнае прапаноўвалі, узяла гэтае сала, бо брала не для сябе, а для ўсёй сям'і, якая сядзела на адной бульбе. Шамякін. // размоўнае слова Не мець чаго-н., быць без чаго-н. неабходнага. Сядзець без грошай. ▪ [Дзееў:] Вы разумееце, я сяджу без хлеба, але працаваць да іх [немцаў] не іду. Кучар. Хоць не сядзелі без жытла, Але рашылі вось як: Каб жыць паводдаль ад сяла І ад людзей паводдаль. Камейша. 6. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Знаходзіцца, размяшчацца дзе-н. Направа і налева сядзяць хутары, моцныя, каменныя, як крэпасці. Маўр. Гэта быў вельмі стары дом. Вокны яго сядзелі нізка, амаль пры самай зямлі, мезанін перакасіўся. Арабей. Велічэзная галава [Уолтэра] шчыльна сядзела на яго круглых плячах, твар быў прадаўгаваты, энергічны, са сцятымі, сухімі губамі. Гамолка. З чорнажоўтым каптурыкам, на тоўстай ножцы сядзіць баравічок. Навуменка. / Пра вочы. Шэрыя вочы, якія глыбока сядзелі пад пакатым ілбом, выражалі сумленнасць і дабрату. Федасеенка. // Быць, мецца на паверхні чаго-н. Праз праваленую столь і разбураную страху на .. [ложак] заўсёды лілі дажджы, і ржа на ім сядзела шышкамі. Чорны. // пераноснае значэнне Глыбока таіцца ў кім-, чым-н.; караніцца дзе-н. (пра схільнасці, думкі, звычкі і пад.). Дзяўчына... ведама, дзяўчына — Хто там згадаў, што ў ёй сядзіць. Купала. 7. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне) Глыбока ўпіўшыся куды-н., аставацца там. Левая нага была раструшчана ў калене, асколак сядзеў глыбока ў сцягне. Васілевіч. Нарэшце, сазан, у якога ў хрыбце сядзелі маленькія вострыя восці Вано, знямогся, і тады Іліко .. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Самуйлёнак. // Быць пакінутым дзе-н., не ўбраным (пра расліны). У аўтобусе ўчора гаварылі пра маразы, якія, нарэшце, пачнуцца, дык трэба спяшацца дамоў — у .. [бабкі] на гародзе яшчэ сядзелі ў зямлі буракі. Чыгрынаў. // Быць пасаджаным у зямлю, але не расці. Прыняцца яблынька прынялася. Год сядзіць, другі, а не расце. Ігнаценка. 8. Хавацца ў засадзе, тайна размяшчацца дзе-н. А скуль даведаліся яны [жаўнеры], Дзе мы [паўстанцы] сядзім? Бядуля. Усю мінулую восень немцы сядзелі на гарадзішчы, на Заглініцкім узгорку, а нашы стаялі пад гарой. Сяркоў. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Мне ўспамінаецца, як гаварыў настаўнік, што ў сельсавеце доўгі час сядзелі кулакі. Скрыган. 9. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Быць змешчаным куды-н. для выпякання, апрацоўкі. Пірагі .. ужо сядзелі ў печах. Бядуля. 10. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Размяшчацца на фігуры пэўным чынам, быць надзетым тым ці іншым чынам; ляжаць. Касцюм сапраўды быў пашыты з густам і сядзеў добра. Карпаў. Яшчэ новая пілотка была як пажаваная, сядзела на патыліцы. Грамовіч. ••• Вось дзе сядзіць хто-што — выраз нездаволенасці, прыкрасці, злосці і пад., які звычайна суправаджаецца жэстам з указаннем па галаву, шыю, карак (пра каго-, што-н., што прычыняе клопаты, непрыемнасці і пад.). На куце сядзець — знаходзіцца, быць па покуці як ганаровы, пачэсны госць (на вяселлі). Седма (поседам) сядзець — а) сядзець доўгі час, не ўстаючы; б) знаходзіцца дзе-н. неадлучна, не выязджаючы, не выходзячы. Сядзець злажыўшы (склаўшы) рукі — сядзець без справы, нічога не робячы. Сядзець каменем (камяком) — цяжка ператраўляцца (пра страву). Сядзець крукам — вельмі старанна рабіць што-н. (звычайна седзячы). [Таня:] — Квартал жа закончыўся, справаздачнасць складаем, цэлымі днямі сядзім крукам. Марціновіч. Сядзець на зямлі — займацца сельскай гаспадаркай, земляробствам. Сядзець на карку чыім (шыі чыёй), у каго — знаходзіцца, быць на ўтрыманні каго-н., жыць на сродкі каго-н., стаць клопатам для каго-н. Сядзець на тэлефоне — пастаянна знаходзіцца ля тэлефона, перадаючы або прымаючы якія-н. звесткі, чакаючы чаго-н. Сядзець на чамаданах — склаўшы ўсе рэчы, чакаць ад'езду. Сядзець на чужым хлебе — быць на чыім-н. утрыманні. Сядзець на яйках — выседжваць птушанят (пра птушак). Сядзець пад замком — быць замкнутым дзе-н.; быць пад арыштам. Сядзець рот замазаўшы — маўчаць, не адважыцца сказаць слова. Сядзець у гразі — брудна, неахайна жыць. Сядзець у дзеўках — доўга не выходзіць замуж. Сядзець у пячонках у каго — вельмі непакоіць, хваляваць каго-н., дапякаць каму-н. Сядзець як багародзіца (у іранічным сэнсе) — нічога не рабіць, сядзець склаўшы рукі, ні на што не рэагуючы. Сядзець як мыш пад венікам (пад мятлою) — весці сябе (сядзець) вельмі ціха, каб не звярнуць на сябе чыёй-н. увагі. Цвіком сядзець; сядзець як цвік — пра неадчэпную думку, пытанне. Чорт сядзіць у кім глядзі чорт.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com