тлумачэнне слова:
сход, -а і -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. -у. Дзеянне паводле дзеяслоў сходзіць — сысці (у 1 знач.). 2. -а. Месца, па якім сходзяць, спускаюцца; спуск. Стромы сход. 3. -у. Сумеснае пасяджэнне членаў якой-н. арганізацыі, калектыву для абмеркавання чаго-н. Справаздачна-выбарчы сход. Камсамольскі сход. ▪ Адкрыты сход тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі адбываўся ў хаце-чытальні. Паслядовіч. Член сельсавета Купрэня Робіць па хатах абход: — Просьба з'явіцца ў праўленне — Сёння адбудзецца сход. Смагаровіч. // Члены якой-н. арганізацыі, якія сабраліся для абмеркавання чаго-н.; удзельнікі пасяджэння, збору. Сход слухаў дзеда Мікалая. Якімовіч. Прытаіўся сход — слухаў, з чаго будзе пачын. Баранавых. 4. -у. У складзе назваў некаторых выбарных прадстаўнічых устаноў, арганізацыя. Нацыянальны сход. Устаноўчы сход. Заканадаўчы сход. 5. -у. Сустрэча якіх-н. людзей, якога-н. таварыства. Марына Паўлаўна прыйшла на апошні развітальны сход са сваімі выпускнікамі. Васілевіч. // размоўнае слова у іранічным сэнсе Нейкае зборышча каго-н. Па прызбе Трахімавай хаты адбываецца чарговы жаночы сход. Крапіва. Надоечы ў бары На сход сабраліся звяры. Бачыла. 6. -у. Збор, скліканне каго-н. з якой-н. мэтай. Бандарэнка сходы кліча, Усім аб крыўдзе кажа. Купала. 7. -у. пераноснае значэнне Схіл, канец. Дзень, як ветах, на сход ідзе. Барадулін. Час ляціць. На сходзе лета. Дубоўка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com