схавацца

тлумачэнне слова:

  схавацца, -аюся, -аешся, -аецца; закончанае трыванне
    1. Замаскіравацца дзе-н. так, каб нельга было знайсці, убачыць. [Валянцін:] — Вунь нават і лодка .. [браканьера] стаіць на тым баку, а сам недзе схаваўся... Ляўданскі. Ра схаваўся за дрэвам і доўга разглядаў гэтае дзіўнае з'явішча. Маўр. Шпакі і азірнуцца не паспелі, як .. [верабей] ужо схаваўся дзесьці ў кустах. Шуцько. Грыбок нібы накрыўся .. [лістом], каб лепш схавацца. Брыль. // пераноснае значэнне Стаць незаўважаным (пра ўсмешку, пачуцці і пад.). Ледзь прыкметная ўсмешка схавалася за марозным інеем вусоў. Лынькоў. Крывая не заменіцца прамой. Двудушша не схаваецца пад грымам. Дайнека.
    2. Аддаліўшыся, перамясціўшыся, перастань быць бачным; знікнуць з поля зроку. Хлопцы заварожана пазіралі ўслед, пакуль машына не схавалася за ўзгоркам. Гамолка. [Волька] з мамай доўга стаялі і глядзелі ўслед бацьку, аж пакуль яго постаць не схавалася за будынкамі. Марціновіч. Толькі часам, з узгорка, блісне між зелянінай вада і зноў схаваецца. Маўр. / Пра нябесныя свяцілы. Вечарэла, за дальнім пералескам схавалася сонца. Хадкевіч. І месяц схаваўся за хмару. Астрэйка. // Стаць ледзь бачным сярод прадметаў, якія закрываюць, засланяюць што-н., знікнуць у чым-н. Недзе паміж пералескавых узгоркаў схавалася, як быццам патанула, невялічкая вёска. Пестрак.
    3. Ратуючыся ад праследавання, небяспекі, знайсці сховы. Карчмар ужо хацеў разбудзіць сям'ю і схавацца з імі ў лесе, але позна... Бядуля. Косцік не раз бываў тут [у лесе] і ведаў, дзе найлепш схавацца ў выпадку небяспекі. Паслядовіч. У час арыштаў, што адбываліся ў пачатку 1882 года, некаторым рэвалюцыянерам-падпольшчыкам удалося схавацца. «Полымя».
    4. Засцерагчы сябе ад чаго-н. (страляніны, непагоды і пад.). Схавацца ад дажджу. ▪ Каб схавацца ад куль, штабныя сталі лепей укладацца на зямлі. Чорны. Заставацца ў адкрытым моры было нельга, да свайго порта было далекавата, і капітан прыняў рашэнне схавацца ў зручнай бухце. Б. Стральцоў. // пераноснае значэнне Ухіліцца ад чаго-н., пазбегнуць чаго-н. Дзе ж ратунак? Ад бяды Не схаваешся ж кудысь. Калачынскі. Век жывым звяр'ю не вырвацца І ад помсты не схавацца. Танк. Я не ведаў, дзе схавацца ад сораму. Бядуля.
    5. (звычайна з адмоўем «не»). Выпасці з-пад увагі, прайсці па-за ўвагай, астацца незаўважаным. Ад .. погляду [Алесі] не схавалася затаенае засмучэнне маткі. Колас. У абед прыйшоў з бібліятэкі муж, ад яго не схавалася, што .. [Рыта] узбуджана. Навуменка. Відаць, нехта падгледвеў, калі Падбярэцкі ганяў лася. Ад людзей не схаваешся. Пташнікаў.
    6. Змясціцца дзе-н., у чым-н. вялікім. С вітка такая, што з галавой схаваешся. ▪ Дык там, брат, такія ямішчы, што нават бацька з галавою схаваецца! Якімовіч. Не год, не год сёлета на жыта! З канём не схаваешся ў ім. Лобан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com