сфера

тлумачэнне слова:

  сфера, -ы, жаночы род
    1. Шар ці яго паверхня знутры (пра зямны шар, купал неба). Зямная сфера. Нябесная сфера.
    2. У геаметрыі — замкнутая паверхня, усе пункты якой аднолькава аддалены ад цэнтра; паверхня шара.
    3. чаго. Прастора, якая знаходзіцца ў межах дзеяння чаго-н.; межы распаўсюджання чаго-н. Сфера прыцягнення планеты. У сферы кулямётнага агню. // Галіна чаго-н. (якой-н. дзейнасці, праяўлення якіх-н. адносін, інтарэсаў і пад.). Сфера вытворчасці. ▪ [Дзерваедаў:] — Нам не трэба забываць, Васільевіч, што мы — сфера абслугоўвання і павінны даваць людзям утульнае даўгавечнае жыллё... Радкевіч. У старажытнасць важнейшай сферай выкарыстання беларускай мовы была дзелавая пісьменнасць. Булыка. // (у спалучэнні з займеннікамі: «мой», «твой», «свой», «яго» і пад.). Прывычнае кола заняткаў, інтарэсаў, натуральныя абставіны. Гэта проста .. [Курловіч] быў не ў сваёй сферы, бо прыходзілася не загадваць, а прасіць. Скрыган.
    4. Грамадскае акружанне, асяроддзе. Навуковая сфера.
    5. толькі множны лік (сферы, сфер). Кола асоб, якія аб'яднаны агульнасцю сацыяльнага становішча або заняткаў. Дыпламатычныя сферы. Дзелавыя сферы. // (у спалучэнні са словам «вышэйшыя»). Прывілеяваныя колы грамадства. — Хіба, можа, ты [Балоціч] што-небудзь чуў? Ты ж маеш доступ у «вышэйшыя сферы», а нам туды зачынены дзверы, — даволі суха адказаў Лабановіч. Колас.
    •••
    Сфера ўплыву — тэрыторыя залежнай краіны, якая знаходзіцца пад палітычным ці эканамічным кантролем адной з імперыялістычных дзяржаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com