тлумачэнне слова:
сумнявацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне 1. Адчуваць сумненне, няўпэўненасць у сапраўднасці чаго-н.; няцвёрда верыць у што-н. Ніхто не сумняваўся, што [Рыта] атрымае дыплом з адзнакай. Васілевіч. — Рой! — аж ускрыкнуў Міхалка на ўвесь голас. Тое, што гэта быў рой, ён цяпер не сумняваўся. Якімовіч. // у кім. Не быць упэўненым у кім-н., не цалкам давяраць каму-н. Сапраўды, як я мог сумнявацца ў .. [Марозе]. Быкаў. 2. Перажываць цяжкасці, хваляванні, вырашаючы якое-н. пытанне. Настаўнік вучыць дзяцей уважліва адносіцца да пісьма, правяраць напісанне і ўсякі час зварачацца за растлумачэннем да настаўніка, калі ім сустрэнецца слова, у правільным напісанні якога яны будуць сумнявацца. Самцэвіч. ••• Не сумнявайся (сумнявайцеся) — будзь(це) спакойны, не хвалюйся (хвалюйцеся). [Янка:] — Нумар гэты. І дом напэўна гэты. Я то ведаю, не сумнявайцеся!.. Карпюк.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com