сумненне

тлумачэнне слова:

  сумненне, -я, ніякі род
    1. Няўпэўненасць у праўдзівасці, сапраўднасці чаго-н.; меркаванне пра магчымую неадпаведнасць чаго-н. рэчаіснасці. А праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Маўр. Сумнення не было, ішоў цягнік. Лынькоў. // Падазрэнне, асцярога. Неяк перад выхадам Юткевіч неўпрыкмет падзяліўся з Маслоўскім сумненнямі. Мікуліч. Ніколі да .. [Соні] не закрадалася сумненне, што яна робіць не тое і не так, як трэба. Новікаў.
    2. Цяжкасць, замінка, што ўзнікае ў працэсе якой-н. работы, пры вырашэнні якога-н. пытання. Гэта добра. З задавальненнем выслухаем вас [Дзянісаў], — працягваў прэзідэнт. Але ў нас ёсць адно сумненне: адносна пасадкі ракеты. Гамолка.
    3. Стан душэўнага разладу, няўпэўненасці, які ўзнікае пры адсутнасці мэтанакіраванасці, ад няяснасці свайго жыццёвага шляху. Момант свядомага прыняцця ідэй марксізма-ленінізма быў для Змітрака Бядулі далёка наперадзе, гэтаму часу папярэднічаў доўгі перыяд цяжкіх сумненняў і пакутлівых шуканняў. Каваленка. Аднак жа такая справа, як вялікі горад па суседству, як падземнае кананне на дзесяткі кіламетраў навакол, усё ж прыводзіла старога ў сумненне. Кулакоўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com