тлумачэнне слова:
суб'ект, -а, месны склон -кце, мужчынскі род 1. У філасофіі — чалавек, які пазнае знешні свет (аб'ект) і ўздзейнічае на яго сваёй практычнай дзейнасцю. 2. Асоба, калектыў, арганізацыя, краіна і пад., якія актыўна выступаюць у якім-н. працэсе, акце, зносінах і пад. Аўтар мае рацыю, падкрэсліваючы, што з моманту абвяшчэння Беларуская рэспубліка, як суверэнная дзяржава, з'яўлялася паўнапраўным суб'ектам міжнароднага права. «Полымя». 3. спецыяльны тэрмін Асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі, дакладна акрэсленымі правамі і абавязкамі. Суб'ект права. Суб'ект злачынства. 4. размоўнае слова Чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей; асоба. [Марынчук:] — Брыдка, самая нікчэмная рэч — у вырашэнні канфлікту даваць волю рукам. Іншага суб'екта, праўда, можна сяк-так зразумець. Ракітны. // зневажальнае Пра чалавека з адмоўнымі рысамі характару, пра падазронага чалавека. [Ганя:] — [Намыснік] паклёпнік і наогул небяспечны суб'ект... Грамовіч. 5. У логіцы — прадмет суджэння, лагічны дзённік. Суб'ект суджэння. 6. У граматыцы — дзённік. [Лац. subjectum.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com