тлумачэнне слова:
стукацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне 1. незакончанае трыванне да стукнуцца. 2. Стукаючы (у дзверы, акно), прасіць дазволу ўвайсці куды-н. [Пляменніца:] — Ноччу з'явіліся паліцыянты, доўга стукаліся. Машара. [Хлопчык:] — А дарогу замяло, дык усе стукаюцца да нас. Бажко. // пераноснае значэнне Спрабаваць знайсці доступ куды-н.; хадзіць, звяртацца да каго-н.. куды-н. з якой-н. просьбай. Калі жыхары Гарадоцкага павета, асабліва сяляне, кідаліся ў пошуках кавалка хлеба, то першым горадам, у вокны якога яны стукаліся, быў Піцер. Дуброўскі. Куды ні хадзіў бацька, да якіх начальнікаў ні стукаўся, нічога не памагала. .. Тады [у час вайны] ўсё было на вагу золата, і аконныя рамы таксама. Васілёнак. // пераноснае значэнне Даваць знаць пра сябе. У сэрца стукаюцца чыстыя, як неба, жаданні. Лынькоў. Яшчэ не ўсведамляў Жарнавік па-сапраўднаму сваёй трывогі, якая стукалася ў сэрца. Пестрак. ••• Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com