тлумачэнне слова:
смяротны, -ая, -ае. 1. Вынікам якога з'яўляецца смерць, які прыводзіць да смерці. Смяротная доза яду. Смяротная хвароба. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Таптаў [Казімір] люта, злосна, наколькі хапала сілы, а потым, схапіўшыся за сэрца, у смяротнай бледнасці апусціўся на падлогу. Пестрак. 2. Тое, што і смертны (у 2 знач.). — Бедны я чалавек. Хто пазбавіць мяне майго смяротнага цела? — спытаў .. [прэсвітэр] так шчыра, што Каця паверыла яму. Гаўрылкін. 3. Тое, што і смертны (у 3 знач.). Смяротная небяспека. Смяротны прыгавор. ▪ Не знала яна [любая], што з-пад Любеч Ужо не напішаш ты ёй. Што ты са смяротнаю ранай Ідзеш у бяссмерце, баец. Прыходзька. Паэт [М. Танк] заклікаў народ да смяротнага змагання з ворагам, вудзіў у народзе палымяную нянавісць да фашысцкіх захопнікаў. Клімковіч. 4. пераноснае значэнне Крайні ў сваім праяўленні; вельмі моцны, люты, бязлітасны. Смяротны жах. Смяротны вораг. ▪ Смяротная стома скавала цела... Мележ. [Базыль:] — Няхай жыве наш дух здаровы, Далоў, смяротная нуда! А. Александровіч. ••• Смяротная гадзіна глядзі гадзіна. Смяротны грэх — тое, што і смяртэльны грэх (глядзі грэх).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com