тлумачэнне слова:
смакаваць, -кую, -куеш, -куе; незакончанае трыванне, што і без дапаўнення размоўнае слова 1. Есці або піць паволі, з асалодай, стараючыся адчуць смак чаго-н. Але ж якім потым мёдам частавала маці, — еў бы, здаецца, штодня ды смакаваў бы! Лынькоў. Смакуюць ягады малыя... А пасівелыя дзяды Гады прыпомнілі былыя. І. Калеснік. [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін. 2. Есці або піць на пробу. Толькі пры лоўлі карася, ляшча і асабліва ліня, якія спачатку смакуюць, а ўжо потым глытаюць насадку, магчыма адхіленне ад.. правіла. Матрунёнак. 3. пераноснае значэнне Успрымаць, перажываць што-н., адчуваючы асаблівае задавальненне; цешыцца з чаго-н., радавацца чаму-н. Варожыя языкі ахвотна перамолвалі ўсю гэту бязглуздзіца, упрыгожвалі яе не менш бязглуздымі дадаткамі, смакавалі з усіх бакоў. Крапіва. Мне хацелася смакаваць гэты сон, забыцца ў ім хоць на нейкую хвілю пра ўсё, хацелася працягнуць яго як мага далей. С. Александровіч. Памчымся мы на ніз крыніцы, Аж толькі вецер засвідруе! — Язду ўжо дзядзька тут смакуе. Колас.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com