тлумачэнне слова:
скрозь, прыслоўе і прыназоўнік 1. прыслоўе Усюды, кругом. Тут скрозь зелянелі садкі і агародчыкі з ярка-чырвонымі ружамі і пахучымі гваздзікамі. Якімовіч. Увосень скрозь пахлі смалой новыя сцены. Чорны. 2. прыслоўе размоўнае слова Заўсёды, праз увесь час. [Віктар] скрозь прыглядаўся да .. [Зеленюка], сачыў за кожным ягоным рухам. Зарэцкі. [Касцюкевіч:] — Я сябе скрозь сам правяраю — у мяне ўсё запісана. Скрыган. 3. прыназоўнік з вінавальны склон. Праз, цераз што-н. Скрозь галіны дрэў скупа прабіваўся тужлівы бляск месяца. Колас. Скрозь сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі, ля куста вербалозу, жанчыну... Сачанка. // Ужываецца пры абазначэнні якой-н. з'явы, стану і пад., за якімі можна заўважыць што-н. [Андрыян] даганяе .. [Юльку] і крычыць скрозь гул матора і ляскат жалеза: — Сядай, падвязу! Марціновіч. Скрозь гэты хор [конікаў] Андрэй пачуў угары лёгкі посвіст. Дуброўскі. Як скрозь сон пачуў гэты крык Міколка. Лынькоў. 4. прыназоўнік з вінавальны склон. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння, стану і пад., якое змяняецца, чаргуецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад. — Я хачу, каб калгас... — скрозь кашаль гаварыў [Лаўрэн], — каб жыў калгас. Баранавых. — Рабі што хочаш, а я не астануся адна, — скрозь слёзы гаварыла Таня. Новікаў. — Гэта ж Сямён! — чуе Маша скрозь дрымоту свой голас і прачынаецца. Мележ. ••• Гатоў скрозь зямлю праваліцца глядзі гатовы. Глядзець скрозь пальцы на каго-што — тое, што і глядзець праз пальцы на каго-што (глядзі глядзець). Праваліцца мне скрозь зямлю глядзі праваліцца. Скрозь зубы — тое, што і праз зубы (глядзі зуб). Як скрозь зямлю праваліўся глядзі праваліцца. Скрозь зямлю бачыць — тое, што і бачыць пад зямлёю (глядзі бачыць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com