тлумачэнне слова:
скок1, -у, мужчынскі род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў скакаць (у 7 знач.). Цяжкі скок каня. // у значэнне прыслоўе скокам. размоўнае слова Скачкамі; наўскач. Пасля размовы са сваім земляком, Яўхім кінуўся скокам з шастом да вады. Ракітны. // размоўнае слова Скачок. У два скокі апынуцца ля акна. ▪ Здавалася, што .. [Апанас] вось-вось чакаў з кустоў скоку якога-небудзь ворага. Пестрак. 2. Тое, што і скокі. Нават стары Позняк, і той гатоў быў ўскочыць з лаўкі і аакруціцца ў шалёным скоку з Янінаю. Мурашка. ••• На жабін скок — вельмі мала. На скаку; на ўсім (поўным) скаку — у час руху наўскач. Шмат было тады ў стэпе дзікіх коней, і не кожны батыр мог на скаку пакінуць на шыю важаку табуна аркан. Даніленка. То бокам то скокам глядзі бокам. скок2, выклічнік у значэнне выказнік размоўнае слова Ужываецца паводле знач. дзеясл. скакаць — скокнуць. Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. А жабка як квакне — ды скок у ставок... Грамыка. [Пятро:] — Успомніў пра ружжа і — скок назад у хату, а госць [воўк] тут і выкінуў свой манеўр. Ракітны. ••• Скок-паскок (народна-паэтычнае слова) — скача, паскоквае, паскакаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com