свет

тлумачэнне слова:

  свет, -у, месны склон свеце, мужчынскі род
    1. Зямля з усім тым, што на ёй існуе; сусвет (у 2 знач.). Падарожжа вакол свету. ▪ [Фрэйда:] — Мяне.. пачынае цікавіць увесь свет: дзе і як жывуць працоўныя. Бядуля. Полькі людзей, далёкіх, невядомых! Яны ж сабраліся сюды [на Сусветны кангрэс міру] з усяго свету. Маўр. // Усё жывое, усё навакольнае; усё, што акружае чалавека. Свет імгненна перастаў для.. [Івана] існаваць, саступіўшы месца бязладнай жудасці сноў. Быкаў. // Грамадства, людзі. Свякроў знала, што будзе бяда, і таму не пайшла ў лён, а выйшла палоць грады. «Ну ж і свет пайшоў, — мармытала яна, — абы трохі, дык і на табе»... Брыль.
    2. Тое, што і сусвет (у 1 знач.). Каб быць пакарыцелем свету, Не толькі зямлёю трэба ўладаць, А трэба ўзняцца На сінюю гладзь — І неба павінна табе пакарацца! Чарот.
    3. Шостая частка сусвету; планета. Шырокі малюнак недасяжных светаў раскрываўся перад вачамі маладога настаўніка ва ўсёй сваёй таемнасці і бязмежнасці. Колас. Мне разгадаць бы вечнасці сакрэт — адмоўнай сіметрычнасці прычыну: святло і цемра, свет і антысвет, хлусня і праўда часу, плюс і мінус. Русецкі.
    4. які. Чалавечае грамадства, аб'яднанае пэўным грамадскім ладам, культурнымі і сацыяльна-гістарычнымі адзнакамі. Капіталістычны свет. Сацыялістычны свет. Антычны свет. // пераноснае значэнне; чаго або які. Лад жыцця. Хай свет стары шакалам вые. Кляшторны. Гарыць маяк Сусветнае Камуны, І з кожным днём Ярчэй яго прамень. І гімны творчых дум Імпэтам зв[а]нкаструнным Вітаюць новы свет, Вітаюць новы дзень. Хведаровіч.
    5. чаго або які. Якая-н. сфера жыцця ці з'яў у прыродзе. Неарганічны свет. Раслінны свет. ▪ Пярэстая кабылка, худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. Кулакоўскі. // чаго. Якая-н. асобная галіна, сфера рэчаіснасці; сукупнасць якіх-н. з'яў, прадметаў, што акружаюць чалавека. Свет гукаў. Свет фарбаў. ▪ [Марынка] схілілася над сшыткамі, паволі ўваходзячы ў знаёмы свет формул і вывадаў. Хадкевіч. // Кола з'яў псіхічнага жыцця (пачуццяў, перажыванняў і пад.). У алегарычных апавяданнях Я. Колас перадае погляды простага чалавека на жыццё, раскрывае свет яго ўяўленняў і мар. Пшыркоў. Паэт закліканы паказваць духоўны свет савецкага чалавека ва ўсёй яго велічы. «Полымя».
    6. чаго або які. Якая-н. сфера, галіна дзейнасці людзей. Ніякім забабонам не ўстояць перад светам навукі, якая дапамагае нам пазнаваць і перабудоўваць свет. «ЛіМ».
    7. Кола людзей, аб'яднаных агульнай прафесіяй, прыналежнасцю да якога-н. асяроддзя і пад. Артыстычны свет. Прыдворны свет. // У буржуазна-дваранскім грамадстве — кола асоб, якія належалі да прывілеяваных класаў. Вышэйшы свет. Вялікі свет.
    8. Зямное жыццё ў процілегласць незямному. Разгадаць такую загадку і цяпер не магу, пражыўшы на свеце паўсотню гадоў. Шамякін.
    •••
    Геацэнтрычная сістэма свету глядзі сістэма.
    Геліяцэнтрычная сістэма свету глядзі сістэма.
    Новы свет — Амерыка.
    Стары свет — Еўропа, Азія, Афрыка ў адрозненне ад Новага свету, Амерыкі, якую адкрылі пазней.
    Частка свету глядзі частка.
    Адкрыты свет — усё даступна.
    Адкрыць свет глядзі адкрыць.
    Адправіцца на той свет глядзі адправіцца.
    Адправіць на той свет глядзі адправіць.
    Баламуціць светам глядзі баламуціць.
    Белы свет — зямля, зямны шар; чалавечае грамадства.
    Блізкі свет; не блізкі свет; за блізкі свет — далёка.
    Брыдзіць светам глядзі брыдзіць.
    Выйсці ў свет глядзі выйсці.
    Гнаць на той свет глядзі гнаць.
    Гэты свет — зямны свет, жыццё як супрацьпастаўленне замагільнаму свету.
    Да сканчэння свету глядзі сканчэнне.
    Загарадзіць свет глядзі загарадзіць.
    Загнаць (увагнаць, звесці) на той свет глядзі загнаць.
    За свет (ісці); за светам — далёка.
    Звесці са свету глядзі звесці.
    Зжыць са свету глядзі зжыць.
    З-за свету — здалёк.
    З усяго свету — здалёк, немаведама адкуль.
    З'явіцца на свет глядзі з'явіцца.
    Ісці на той свет глядзі ісці.
    Край свету глядзі край1.
    На краі свету глядзі край1.
    На край свету глядзі край1.
    На свет глядзець не хочацца глядзі глядзець.
    На чым свет стаіць — вельмі моцна (лаяць, крычаць і пад.).
    Ні за што на свеце глядзі што.
    Ні свет ні зара — да світання, самым ранкам, вельмі рана.
    Пайсці (падацца) у белы свет глядзі пайсці.
    Пакінуць гэты свет глядзі пакінуць.
    Перавярнуць (увесь) свет глядзі перавярнуць.
    Перавярнуць усё на свеце глядзі перавярнуць.
    Пусціць на свет глядзі пусціць.
    Пусціць па белым свеце глядзі пусціць.
    Свет аб'ехаць глядзі аб'ехаць.
    Свет гарыць — тое, што і ліха гарыць (глядзі ліха).
    Свет завязаць глядзі завязаць1.
    Свет зачыніўся — аб наступленні цяжкага, неспакойнага перыяду ў жыцці.
    Свет зачыніць глядзі зачыніць.
    Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым хто-н. або што-н. не з'яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.
    Свет не бачыў — надзвычай, незвычайна.
    Свет стаіць на кім-чым асноўваецца. грунтуецца жыццё на кім-, чым-н.
    Свету белага (божага) не бачыць глядзі бачыць.
    Свету (белага) не відаць глядзі відаць.
    Сканчэнне свету глядзі сканчэнне.
    Смуродзіць свет глядзі смуродзіць.
    Стары як свет глядзі стары.
    Такі свет настаў — настала не тое жыццё.
    Той свет — замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному свету, жыццю.
    Трубіць на ўвесь свет глядзі трубіць.
    Убачыць свет глядзі убачыць.
    У белы свет як у капейку — без мэты, не ведаючы куды, куды вочы глядзяць (ісці, садзіць і г. д.).
    (Увесь) свет засланіць глядзі засланіць.
    Усё на свеце глядзі усё.
    Чуць свет — раніцай, на золку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com