тлумачэнне слова:
с..., (а таксама са..., су...), прыстаўка. I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і надае ім значэнні: 1. Убіранне чаго-н. з паверхні або наогул адкуль-н., напрыклад: скасіць, спілаваць, ссячы; 2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напрыклад: сцячы, скінуць, скаціцца, схадзіць (у аптэку); 3. Злучэнне: а) змацаванне, напрыклад: склеіць, скляпаць, сціснуць (пальцы); б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напрыклад: сцягнуць (мяшкі), сканцэнтраваць; ссяліць; в) (звычайна з часціцай -ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напрыклад: сцячыся. 4. (з часціцай -ся). Узаемнасць, напрыклад: спрацавацца, спісацца; 5. Рэзультатыўнасць: а) паўната, інтэнсіўнасць, наступленне якога-н. стану, напрыклад: стаміцца, спісацца (пра пяро); б) зрасходаванне ў выніку якога-н. дзеяння, напрыклад: скарміць, скрышыць; в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напрыклад: спячы (пірог), скруціць (папяросу). II. Утварае форму закончанага трывання некаторых дзеясловаў, напрыклад: спець, станцаваць. III. Ужываецца пры ўтварэнні прыслоўяў са значэннем месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўнікаў, напрыклад: справа, спачатку, спераду.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com