тлумачэнне слова:
рэалізм, -у, мужчынскі род 1. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне аб'ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Рэалізм Горкага. Рэалізм Коласа. Мастацкі рэалізм. 2. Тэрмін, які неправамерна ўжываўся ў буржуазнай гісторыі філасофіі для абазначэння напрамкаў, процілеглых ідэалізму, а ў сучаснай буржуазнай філасофіі звычайна ўжываецца прадстаўнікамі некаторых плыняў (неарэалізм, крытычны рэалізм) для прыкрыцця іх ідэалістычнай сутнасці. 3. Напрамак у сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які сцвярджаў, што агульныя паняцці папярэднічаюць рэчам і рэальна існуюць незалежна ад іх. 4. Здольнасць цвяроза ацэньваць сапраўдныя ўмовы рэчаіснасці, магчымасці і пад. Рэалізм у планаванні. ••• Крытычны рэалізм — метад перадавога мастацтва і літаратуры буржуазнага грамадства, для якога характэрна глыбока праўдзівае адлюстраванне жыцця з раскрыццём непераадольных супярэчнасцей буржуазна-памешчыцкага ладу. Сацыялістычны рэалізм — метад мастацтва і літаратуры, для якога характэрна праўдзівае гістарычна-канкрэтнае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці, барацьба за ўстанаўленне сацыялістычнага грамадскага ладу і камуністычнае выхаванне працоўных. [Ад лац. realis — сапраўдны.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com