рассыпаць

тлумачэнне слова:

  рассы́паць, -сы́плю, -сы́плеш, -сы́пле; закончанае трыванне, што.
    1. Высылаць, рассеяць па паверхні (што-н. сыпкае, дробнае). Рассыпаць пацеркі. ▪ Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з'ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч. // Даць магчымасць (валасам) свабодна легчы, упасці. Стася якраз скончыла пераабувацца, устрасянула галавой, рассыпала цёмна-русыя валасы, склала далоні ў прыгаршчы, правяла па валасах ад ілба да патыліцы з аднаго боку галавы, потым — з другога. Карпюк. // Раскідаць па якой-н. паверхні, насыпаць на што-н. з пэўнай мэтай. Калі б раскапаць Гімалаі і рассыпаць па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак. Усё пры сяўбе падначалена строгаму, дакладнаму рытму.. Нават адчуваеш вагу зерняў, якія трымаеш у жмені і павінен раўнамерна рассыпаць за ўзмах. Навуменка. // пераноснае значэнне Размясціць уроскідку на якой-н. прасторы. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі. Хведаровіч.
    2. Насыпаючы, раздзяліць, размеркаваць што-н. сыпкае. Рассыпаць цукар па шклянках. Рассыпаць мяшок мукі на тры часткі.
    3. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. На мяне пазіраюць Маўкліва цымбалы, якія Не паспелі рассыпаць Напевы свае трапяткія. Макаль. А воддаль на лазе і ліпах Чачотку салавей рассыпаў. Астрэйка.
  рассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
    незакончанае трыванне да рассы́паць.
    •••
    Рассыпаць перлы — вельмі расхвальваць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com