тлумачэнне слова:
асадзіць1, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, што. Умацаваць што-н. на чым-н., надзець на што-н.; прымацаваць. Асадзіць касу. // Уставіць у аправу, у рамку; аправіць. // Паставіць асаду ў вокны, дзверы. Асадзіць акно. асадзіць2, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, каго-што. 1. Прымусіць рэзка спыніць, запаволіць бег. [Карла] ураз асадзіў каня, крута яго павярнуў і паскакаў прэч пад агульны рогат касцоў. Зарэцкі. // Прымусіць адступіць, падацца назад, асесці. [Багацель:] — Спачатку асадзі крыху назад, хай буферы вагонаў сціснуцца, а потым і перавядзі рэверс на пярэдні ход. Васілёнак. Кнігаўка крычыць, адводзіць драпежніка за Вятранку, а на птушанят ужо заглядзелася гадзюка: маленькія, але прагныя вочкі яе асадзілі іх у траву, пякуць, гатовы праглынуць. Бажко. // Прымусіць апусціцца ўніз. Уначы прайшоў дождж, патушыў пажары, асадзіў пыл і дым. Шамякін. 2. размоўнае слова Зваліць ударам. Вось.. [Міхал] аднаго дзябёлага фашыста штыком пракалоў, другога прыкладам асадзіў, завязалася барацьба з трэцім. Гурскі. 3. пераноснае значэнне Прымусіць каго-н., хто страціў у чым-н. пачуццё меры і пад., перамяніць тон, прыціхнуць, змоўкнуць; абарваць1 (у 5 знач.). Цытвараў даўно назіраў за Чыжыкавым, падбіраў факты і меркаваў у зручны момант выступіць і асадзіць яго, калі не зусім, то на доўгі час. Алешка. асадзіць3, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, каго-што. Акружыць войскам умацаваны пункт. Асадзіць горад, крэпасць. // пераноснае значэнне Акружыць, стоўпіцца вакол каго-, чага-н., дамагаючыся чаго-н. асадзіць4, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, што. Прымусіць вылучыцца з раствору, вадкасці і апусціцца на дно ў выглядзе асадку.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com