распасціся

тлумачэнне слова:

  распасціся, -падзецца; прошлы час распаўся, -палася; закончанае трыванне
    1. Разваліцца на часткі, рассыпацца на кускі. Патрэскаліся трубкі і вось-вось, здаецца, выпадуць спіцы, распадзецца кола. Галавач. І карчы вырываюць з карэннем лясныя лемяшы, ды так вырываюць, што, здаецца, трактар са скрыпам зараз лопне ад натугі, распадзецца. Пестрак. // Раскласціся на састаўныя часткі. Малекула распалася на атамы.
    2. Раздзяліўшыся на часткі, перастаць існаваць. У IV стагоддзі нашай эры Рымская імперыя распалася на дзве часткі — Заходне-Рымскую і Усходне-Рымскую, або Візантыю. Залескі. У пачатку дваццатых гадоў ад няшчаснага выпадку загінуў старэйшы брат. Сям'я ўся распалася. Машара. Аб'яднаны атрад палкоўніка Лянкевіча зноў распаўся. Якімовіч. // пераноснае значэнне Разладзіцца, парушыцца. Сяброўства распалася. Вяселле распалася.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com