тлумачэнне слова:
разрыў, -рыву, мужчынскі род 1. Дзеянне і стан паводле дзеяслоў разрывацца1 — разарвацца (у 1, 2 знач.). 2. Прастора, якая ўтварылася паміж разарванымі часткамі чаго-н. Нарэшце палотнішча разарвалася, і, быццам у гэты разрыў, дождж ужо лінуў як з вядра. Карпаў. Туман увачавідкі радзеў, у праясненых разрывах яго ўжо зусім выразна мільгалі лапікі маку, камяні. Быкаў. // Прамежак у часе, перапынак. [Алена:] — Я баюся, каб не было разрыву паміж сціртаваннем і жнівом. Мележ. // пераноснае значэнне Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н. Разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Разрыў паміж вымаўленнем і напісаннем. 3. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н. Нарэшце, Андрэй Цітавіч не мог не лічыцца з тым, як успрымуць людзі яго разрыў з Кацярынай. Марціновіч. ••• Разрыў сэрца — разрыў сценкі левага жалудачка сэрца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com