тлумачэнне слова:
разрад1, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. Група, катэгорыя асоб, прадметаў або з'яў, якія адрозніваюцца ад іншых падобных якімі-н. агульнымі прыкметамі. Граматычны разрад слоў. ▪ Аднак самы вялікі разрад лацінізмаў старабеларускай мовы ўтвараюць словы абстрактнага значэння. Жураўскі. 2. (з парадк, лічэбнік і прыметнік). Ступень кваліфікацыі ў якой-н. спецыяльнасці, у спорце і пад. Рэстаран першага разраду. ▪ Паслаў .. [Заслонаў] Жэню ў дэпо вучыцца на слесара, а праз два месяцы яму прысвоілі трэці разрад. Шчарбатаў. Вучняў запрашаюць на такія заводскія мерапрыемствы, як прысваенне кваліфікацыйных разрадаў, ушанаванне пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. «Звязда». Красуцкі — высокага росту, прыгажун, здаравяк, мае спартыўны разрад і піша дысертацыі. Навуменка. 3. У арыфметыцы — месца, якое займае лічба пры пісьмовым абазначэнні ліку. Лічба другога разраду. 4. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Рускай дзяржаве 16-17 стст., якая ведала служылымі людзьмі, вайсковымі справамі і кіраўніцтвам паўдневых гарадоў і паветаў. разрад2, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў разраджаць — разрадзіць (у 1 знач.). 2. Страта электрычнасці якім-н. целам, якое мае электрычны зарад; з'ява, якая суправаджае гэтую страту. Электрычны разрад. Атмасферны разрад.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com