разбіць

тлумачэнне слова:

  разбіць, разаб'ю, разаб'еш, разаб'е; разаб'ём, разаб'яце; загадны лад разбі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Ударам (ударамі) раскалоць, парушыць цэласць чаго-н. Разбіць шклянку. Разбіць яйцо. ▪ Аднае раніцы.. Янка разбіў гліняны кубак, якім пілі ваду з вядра. Пальчэўскі. Раз'юшаны кашалот раптам рэзка павярнуў назад і кінуўся на шлюпку. Моцным ударам хваста ён ушчэнт разбіў яе. Матрунёнак. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Па дарозе я забег у Даўгінава паглядзець на Мітрафанаву ліпу, якую разбіла маланкай. Бажко. // пераноснае значэнне Разбурыць, загубіць. Разбіць жыццё. Разбіць дружбу. Разбіць сям'ю. ▪ Новая акалічнасць разбіла Максімавы думкі і сумненні, выкліканыя Саўкам. Колас.
    2. Пашкодзіць ударам якую-н. частку цела, параніць. Разбіць калена. ▪ Я губляў апошнія сілы, некалькі разоў падаў, разбіў да крыві твар. Шамякін.
    3. Паздзяліць на часткі, на групы; размеркаваць. Атрад разбілі на тры часткі. Лынькоў. Нядаўна Чмарава разбілі: адных — на пасёлкі, другіх — на хутары. Каваль. // размоўнае слова Размяняць. Разбіць дзесяць рублёў.
    4. Нанесці паражэнне; перамагчы. [Нявідны:] — Таварышы! Наша партыя, загартованая ў агні Кастрычніцкага паўстання, разбіла і скінула ўладу капіталу ў Расіі. Колас. У сорак другім годзе Савецкія войскі пад Сталінградам разбілі і пагналі фашыстаў. Чарнышэвіч.
    5. пераноснае значэнне Даказаць беспадстаўнасць, неабгрунтаванасць, памылковасць каго-, чаго-н. Марыля патрабуе такога лектара, які б ушчэнт разбіў «святога» Луку, што ўжо трэці год жыве на лёгкім хлебе ў Белай Крыніцы. Навуменка.
    6. Папсаваць яздой, раз'ездзіць. Разбіць дарогу. // Растаптаць, знасіць (абутак). Дзеду боты праслужылі сорак год, Бо стары ў руках абутак свой насіў, А ўнучак як надзеў, дык і разбіў. Корбан. // Расстроіць (музычны інструмент). Разбіць раяль.
    7. Растрэсці, разварушыць, раскінуць (сена, гной і пад.). [Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла. Козел. А на пожні сена, як шафран пахучае, раніцай разбілі. Ядвігін Ш.
    8. Распланаваўшы, пасадзіць што-н., закласці. Разбіць парк. ▪ У абедзенны перапынак рабяты разбілі футбольнае поле і валейбольную пляцоўку. Сергіевіч. Вясной перад .. домам разбілі газоны, заасфальтавалі тратуар. Лось.
    9. Паставіць, раскінуць (палатку, лагер). А сёння новыя палаткі Разбілі ў полі юнакі. Прыходзька.
    10. У друкарскай справе — аддзяліць прамежкамі, павялічыць разбег паміж чым-н. Разбіць радкі ў наборы.
    11. размоўнае слова Распляскаць, размяць, зрабіць большым у аб'ёме. Разбіць шкуры. Разбіць чыгунную балванку. ▪ [Конь] ужо зубы з'еў траха не напалавіну, ды і жывот разбіў, як сяннік. Якімовіч.
    12. Пазбавіць руху, зрабіць бяссільным (пра параліч і пад.).
    •••
    Разбіць лёд — зрабіць першы крок, пакласці пачатак чаму-н.
    Разбіць сэрца каму — зрабіць няшчасным каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com