раён

тлумачэнне слова:

  раён, -а, мужчынскі род
    1. Частка тэрыторыі, якая складае адзінае цэлае ў якіх-небудзь (эканамічных, геаграфічных і пад.) адносінах. Прамысловы раён. Раёны крайняй Поўначы. // Частка населенага пункта, вызначаная паводле якіх-н. прыкмет. Рабочы раён. Жылы раён. Заводскі раён.
    2. Месца, прастора, у межах якіх адбываецца якое-н. дзеянне або на якое распаўсюджваецца дзеянне чаго-н. Раён абследавання. Раён затаплення. Раён дзеяння партызанскай брыгады. // чаго. Месца, якое прылягае да чаго-н., размешчанае вакол чаго-н. Жыць у раёне вакзала. ▪ Вялікую перспектыву для беларускай хімічнай прамысловасці адкрываюць буйныя запасы нафты ў раёне Рэчыцы. «Звязда».
    3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР у складзе вобласці, краю, рэспублікі, аўтаномнай вобласці, аўтаномнай акругі або ўнутры вялікага горада. Эльбрускі раён Кабардзіна-Балкарскай АССР. Фрунзенскі раён горада Мінска. ▪ Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета. Чорны. // размоўнае слова Адміністрацыйны цэнтр, галоўныя ўстановы такой адзінкі дзяржаўнай тэрыторыі. [Старшыня:] — Я сёння ў раён падскочу з Авяр'янам. Райком выклікае. Пасяўная падыходзіць. Пташнікаў. [Апанаса] паслалі ў раён на курсы механікаў і трактарыстаў. Кавалёў. // размоўнае слова Пра сельскую мясцовасць. Працаваць на раёне. ▪ За трыма суседнімі столікамі сядзелі мужчыны і хлопцы, вопратка якіх сведчыла, што яны з раёна, з вёскі. Навуменка.
      [Фр. rayon.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com