тлумачэнне слова:
рад1, -а, месны склон -дзе; множны лік рады, -оў; мужчынскі род 1. Сукупнасць прадметаў або асоб, размешчаных адзін каля аднаго, адзін за адным у адну лінію. Рад акон. Рад дамоў. ▪ Пушча шырока ўсміхнуўся, паказаўшы два рады белых, як часнок, зубоў. Шчарбатаў. Роўныя рады яшчэ зялёнага, у самым саку, бульбоўніку збягалі ўніз, да поплаву. Марціновіч. // Строй у адну лінію; шарэнга. Васіль быў вышэйшым за сваіх аднагодкаў і ў страі і хадзіў у першым радзе. Якімовіч. // Месцы для сядзення (у тэатры, кіно і пад.), размешчаныя ў адну лінію. На задніх радах зноў пырснулі смехам. Карпаў. Вадзім прысеў ля самых куліс, у трэцім ці чацвёртым радзе. Мехаў. 2. Сукупнасць з'яў, падзей і пад., якія ідуць адно за другім. Рад гадоў. // У матэматыцы — сукупнасць велічынь, размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Бесканечны рад. Геаметрычны рад. Натуральны рад лікаў. // У хіміі — сукупнасць злучэнняў, кожнае з якіх знаходзіцца ў пэўных адносінах да папярэдняга і наступнага. Радыеактыўны рад. Рад урана. 3. (часта ў спалучэнні са словам «цэлы»). Пэўная, звычайна немалая колькасць чаго-н.; шэраг. Рад пытанняў. Рад экспедыцый. ▪ Удзельнікі семінара праслухалі рад лекцый па пытаннях эканомікі. «Звязда». З гэтымі дзвюма задачамі звязваецца цэлы рад другіх задач... Колас. 4. толькі множны лік (рады, -оў). Сукупнасць людзей, аб'яднаных якімі-н. адносінамі, якой-н. арганізацыяй; састаў. Служба ў радах Савецкай Арміі. ▪ Камсамольскі сход атрада прыняў Наташу Янкевіч у рады ленінскага камсамола. Шамякін. У рады народных мсціўцаў атрада ніхто з Рагачова не прайшоў без парады ці ведама Марусі. Брыль. 5. Размешчаныя ў адну лінію на рынку ларкі або прылаўкі для продажу якіх-н. аднародных тавараў. Малочны рад. ▪ Каля крамнага рада .. [Рыгора] зацікавіла грамадка людзей. Гартны. У мясным радзе на круках віселі асвежаваныя тушы. Карпаў. // толькі множны лік (рады, -оў). Месца рознічнага гандлю ў крытых памяшканнях, размешчаных лініямі; самі гэтыя памяшканні. Гандлёвыя рады. 6. Прабор у валасах. Прамы рад. ▪ Праз акно з канторы паказала галаву з расчэсанымі на рад валасамі Шура. Пташнікаў. 7. абласное слова Пракос. Варочаць рады сена. ▪ [Каса] смачна, нават з нейкім сыканнем, .. валіла роўны і прыгожы рад. Сабаленка. ••• Гады ў рады глядзі год. У першых радах — уперадзе ўсіх, першым. рад2, глядзі рады. рад3, -а, месны склон -дзе, мужчынскі род Адзінка паглынутай энергіі радыеактыўнага выпраменьвання.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com