тлумачэнне слова:
пячаць, -і, жаночы род 1. Прылада з выразанымі знакамі для адціскання іх (на паперы, сургучы і пад.). Прыёмшчык напісаў на куску паперы, колькі Максімка здаў жыта, прылажыў да паперы пячаць. Чорны. // Адбітак гэтых знакаў, які служыць для сведчання чаго-н. Тэлеграмы, важныя пакеты, На якіх сургучная пячаць, Свежыя, часопісы, газеты, Я прызначан людзям уручаць. Непачаловіч. Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці. Лынькоў. 2. пераноснае значэнне След, адбітак чаго-н. Спакой халодны, амярцвелы Паклаў на ўсё сваю пячаць, Але жыве старая хата. Колас. Слоўны мастацкі вобраз .. п'ес [Купалы] нясе на сабе пячаць фальклорнай традыцыі. Ярош. ••• За сямю пячацямі — тое, што і за сямю замкамі (глядзі замок). Налажыць пячаць глядзі налажыць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com