пустэча

тлумачэнне слова:

  пустэча, -ы, жаночы род
    размоўнае слова
    1. Тое, што і пустата (у 1 знач.). Было пуста ў бараку і холадна. І холад і пустэча палохалі. Галавач. Пустэча вуліц і халоднае святло месяца ледзянілі Васіля Ціханавіча. Сіўцоў. [Лізу] уразіла пустэча і цішыня ў пасёлку. Чорны.
    2. пераноснае значэнне Душэўная спустошанасць, адсутнасць усякіх імкненняў, інтарэсаў. Марыся драмала. Думак нават не было ў галаве, а нейкая пустэча. Баранавых. Проста я ніколі не думаў, што можа такая страшная пустэча легчы на сэрца і такая пакутлівая бяздумнасць на галаву... Б. Стральцоў.
    3. Пустка, пустыр. Памятае Алесь, што вось тут жа.. сем год назад была пустэча, зарослая палыном і закіданая каменнем. Броўка. Кожную раніцу на пустэчу ля прадзільнай фабрыкі бравы афіцэрык прыводзіў на вучэнне салдат. Асіпенка. Пустэча тут была, страшэнная пустэча з быльнягом на аблеглых і аанесеных пылам руінах. Хадкевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com