тлумачэнне слова:
прычапіцца, -чаплюся, -чэпішся, -чапіцца; закончанае трыванне 1. Зачапіўшыся, прымацавацца, прыстаць да чаго-н. Да вопраткі прычапіліся ваўчкі. // пераноснае значэнне размоўнае слова Перадацца каму-н., прыстаць да каго-н. (пра якое-н. адчуванне, стан, хваробу). Усяго.. [Хвашча] трэсла, і ён нават падумаў: ужо ж ці не трасца прычапілася да яго. Лупсякоў. Гэта ж часам і да старога як прычэпіцца сон, дык, здаецца б, не еў, не піў, а толькі б спаў. Сабаленка. 2. пераноснае значэнне размоўнае слова Прыстаць да каго-н. з надакучлівымі просьбамі, прапановамі і пад. — Чаго ты прычапіўся з гэтым кілішкам гарэлкі да пана? — сказаў хтосьці з мужчын. Пальчэўскі. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Прыдрацца да чаго-н. Калі Жэнька не крычыць, не муштруе.. [Юрку] — значыць, ён робіць усё як трэба, і ленту нацягвае так, што не прычапіўся б Завішнюк. Пташнікаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com