тлумачэнне слова:
прыцерці, прытру, прытрэш, прытрэ; прытром, прытраце; прошлы час прыцёр, -церла; загадны лад прытры; закончанае трыванне 1. што і чаго. Трохі пацерці, сцерці ў невялікай колькасці. Прыцерці маку. // Выцерці, зацерці няпоўнасцю, не да канца. Прыцерці лужыну на падлозе. Прыцерці сляды. 2. каго-што. размоўнае слова Прыціснуць, прысунуць, прыперці каго-, што-н. да чаго-н. Натоўп прыцёр хлопца да самага плота. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Максім сеў на мастку, памацаў шыю, якую яму прыцерла.. бартом да бэлькі. Брыль. 3. што. Спецыяльнай апрацоўкай шчыльна падагнаць да чаго-н. Прыцерці шкляны корак да бутэлькі. Прыцерці клапаны. // пераноснае значэнне; каго-што. Прыстасаваць, падладзіць да чаго-н. Я неаднойчы думала пра свякруху: «Усіх яна ўмее выхоўваць, нават мяне так хутка «прыцерла» да свайго густу і ладу». Шамякін.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com