тлумачэнне слова:
прысудзіць, -суджу, -судзіш, -судзіць; закончанае трыванне, каго-што. 1. Прыгаварыць да якога-н. пакарання; вынесці рашэнне (пра суд). Прысудзіць да турэмнага зняволення. ▪ Нядошлага хлопчыка-сірату панскі суд у гміне прысудзіў да пакарання розгамі. Брыль. З Сурвілам [Гушка] ўжо расквітаўся, суд прысудзіў зараз жа аддаць і доўг і працэнты. Чорны. // размоўнае слова Вынесці судовы прыгавор аб перадачы каго-, чаго-н. каму-н. — Суд хату мне прысудзіў, бо сын са мною застаецца. Чорны. 2. Вынесці рашэнне аб прысваенні, уручэнні каму-н. чаго-н. (узнагароды, звання і інш.). Прысудзіць Дзяржаўную прэмію. ▪ Абедзеюм [брыгадам] можна было прысудзіць першае месца, але ў брыгадзе Данілюка ў апошні час назіраліся выпадкі недысцыплінаванасці, дык таму ёй прысуджаецца другое месца. Гаўрылкін. Міколу прысудзілі самую вышэйшую прэмію — патэфон. Навуменка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com