прырасці

тлумачэнне слова:

  прырасці -расту, -расцеш, -расце; -расцём, -расцяце; прошлы час прырос, -расла, -ло; закончанае трыванне
    1. Зросшыся з чым-н., утварыць адно цэлае; прыжыцца. Прышчэп прырос. ▪ Пяць груш і яблынь пасадзілі Мы ў гонар дружбы і любві. І пастаялі ў задуменні, І пажадалі без прамоў, Каб прырасло мацней карэнне, Як наша прырасла любоў. Панчанка. // пераноснае значэнне Моцна прывыкнуць, прывязацца да чаго-н. — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агарода моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца. Асіпенка. [Ксавэру Блецьку] ужо цяжка было на старасці год выбівацца з той каляіны, да якой прырос за доўгія гады. Чорны.
    2. пераноснае значэнне Шчыльна прыстаць да чаго-н., застацца на месцы, стаць нерухомым. Ульяна ўстала з ложка, падышла да стала, дзе, расставіўшы ногі ў чорных валёнках-бурках, прырос да падлогі дзед Тодар. Пташнікаў. Той бедны дзяцел да сука прырос, аж па спіне прайшоў мароз. Дубоўка.
    3. размоўнае слова Павялічыцца ў колькасці, у памерах. Толькі за сем месяцаў з ліменскіх лясоў вывезена шаснаццаць тысяч кубаметраў драўніны, у паўтара раза больш, чым за год прырасце. Карамазаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com