тлумачэнне слова:
пры́мус, -а, мужчынскі род Награвальны прыбор з помпай, якая падае газу ў гарэлку. У бакоўцы ля самых дзвярэй аднастайна шыпеў прымус. Кавалёў. — Ты распраніся, памыйся ідзі, а я хуценька на прымусе згатую чаго-небудзь. Галавач. [Ад лац. primus — першы, лепшы.] прыму́с, -у, мужчынскі род Уздзеянне, якое аказваецца на каго-н. з мэтай дамагчыся выканання чаго-н.; прымушэнне. [Марынка] піла неахвотна, пад прымусам, але шчокі ў яе паружавелі. Хадкевіч. [Максіму Сцяпанавічу] іншы раз нават здавалася, што дочкі наогул абыякавыя да яго і калі цалуюць або хінуцца, то па прымусу. Карпаў. // Сацыяльны, класавы ўціск, прыгнёт. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот. Але з якой сапраўды тытанічнай настойлівасцю песціць ляснік думку аб набыцці ўласнай зямлі, аб вызваленні з-пад панскага прымусу. Навуменка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com