тлумачэнне слова:
прымітыўны, -ая, -ае. 1. Просты, нескладаны па будове; груба зроблены. Прымітыўныя інструменты. ▪ Супраць гармат і мячоў радзівілаўскага войска ўзброены .. [народныя масы] былі вельмі прымітыўнай зброяй — сякерамі і косамі. Глебка. Недалёчка над каналам перакінуты прымітыўны мосцік. Пестрак. Нямецкую мову я крыху вывучаў і прымітыўныя сказы і звароты ведаў. Дубоўка. // Нізкі па ступені развіцця; недасканалы. Прымітыўная гаспадарка. Прымітыўны твор. ▪ Уважліва разглядаю ўзоры на сценах. Яны простыя, часам здаюцца нават .. прымітыўнымі. «Маладосць». 2. Недастаткова глыбокі, спрошчаны. Прымітыўны падыход да з'явы. Прымітыўны спосаб рашэння задачы. ▪ Гутарка ідзе аб прымітыўным падзеле на герояў станоўчых і адмоўных. Шкраба. 3. Недастаткова адукаваны, малакультурны. [Лорду] здавалася, а можа гэта было і сапраўды, што жыццё гэтых простых людзей, такіх прымітыўных і наіўных, шмат чым больш чалавечнае. Лынькоў. 4. Які адносіцца да ранніх стадый развіцця чалавецтва; першабытны. Прымітыўныя плямёны. Прымітыўнае мастацтва.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com